Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК (Аркадзь Сцяпанавіч) (н. 16.2.1920, в.Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951), з 1958 працуе ў ім (у 1961—85 прарэктар, у 1965—87 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ (Уладзімір Ільіч) (16.4.1932, в.Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.