Я́РВЕТ (Jarvet) Юры Яўгенавіч (18.6.1919, Талін —5.7.1995),
эстонскі акцёр. Засл. арт. Эстоніі (1964). Нар. арт. СССР (1975). Вучыўся ў Эст. тэатр. ін-це (1945—49). На сцэне з 1941. З 1952 (з перапынкам) працаваў у Эст. драм. т-ры (Талін), у 1965—67 у Эстонскім маладзёжным т-ры. Майстар пераўвасаблення, тонка і дакладна акрэсленыя ім вобразы прасякнуты філас. глыбінёй, чалавечнасцю. Сярод роляў: Вайцінскі («Чалавек і бог» паводле А.Тамсаарэ), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Папрышчын (монаспектакль «Запіскі вар’ята» паводле М.Гогаля), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. З 1955 здымаўся ў кіно: «Новы Нячысты з Пекла», «Мёртвы сезон», «Кароль Лір», «Салярыс», «Берагі» (тэлефільм), «Шукальнік прыгод», «Час вашага жыцця» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1981.
т. 18, кн. 1, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)