Я́ГІЧ (Jagič) Ватраслаў (Ігнацій Вікенцьевіч; 6.7.1838, г. Вараждзін, Харватыя — 5.8.1923),

харвацкі філолаг-славіст. Акад. АН у Заграбе (1866), Пецярб. АН (1880, чл.-кар. з 1868), Югаславянскай акадэміі навук і мастацтваў і інш. Скончыў Венскі ун-т (1860). Праф. Новарасійскага (Адэса, 1871—74), Берлінскага (1874—80), Пецярб. (1880—86), Венскага (1886—1908) ун-таў. У 1876 заснаваў і выдаваў час. «Архіў фюр славішэ філалагі» («Архіў славянскай філалогіі»). Даследаваў царк.-слав. мову, слав. літ. помнікі, паходжанне слав. пісьменнасці, палеаграфію, слав. сярэдневяковыя л-ры і інш. Аўтар шматлікіх навук. прац, у т. л. «Крыніцы для гісторыі славянскай філалогіі» (т. 1—2, 1885—97), «Гісторыя ўзнікнення царкоўна-славянскай мовы» (1900), «Гісторыя славянскай філалогіі» (1910). У працах выкарыстоўваў бел. матэрыял (граматыкі Л.​Зізанія, М.​Сматрыцкага і інш.).

Літ.:

Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.

Г.​А.​Цыхун.

т. 18, кн. 1, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ягіч В. (І. В.) 11/522

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«АРХІ́Ў ФЮР СЛА́ВІШЭ ФІЛАЛАГІ́»

(«Archiw für slavische Philologie», «Архіў славянскай філалогіі»),

адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 1876—1929 у Берліне на ням. мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар В.​Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнар. навукі. Знаёміў вучоных Зах. Еўропы са слав. культурамі, у т. л. беларускай. Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у т. л. «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А.​Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І.​Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па бел. фальклоры канца 19 — пач. 20 ст., многія даследаванні па бел. мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры бел. народа, спрыялі развіццю даследаванняў па бел. праблематыцы.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 1, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)