Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Калевіпоэг» (эстонскі эпас) 5/252; 11/466, 479
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́НЕМУЙНЕ», Эстонскі акадэмічны тэатр «Ванемуйне»,
старэйшы т-р Эстоніі, які аб’ядноўвае оперу, драму, аперэту і балет. Засн. ў 1870 у Тарту па ініцыятыве эст. паэтэсы і драматурга Л.Койдула, п’есы якой паклалі аснову нац. драматургіі. Спектаклі ставіліся пры пеўчым т-ве «Ванемуйне» (ад імя бога песні ў эст. міфалогіі). З 1906 прафесійны. У 1966 прысвоена званне акадэмічнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМСАН ((Adamson) Амандус Генрых) (12.11.1855. г. Палдыскі, Эстонія — 26.6.1929),
эстонскі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1876—79), акадэмікам якой выбраны ў 1907. У традыцыях рус.рэаліст. скульптуры выкананы найб. вядомыя яго работы: «Апошняе дыханне карабля» (1899), «Русалка» — помнік маракам, што загінулі на браняносцы «Русалка» (1902, Талін), помнік Чарнаморскай эскадры, затопленай у час Крымскай вайны (1905, Севастопаль).
эстонскі археолаг і гісторык. Акад.АНЭст. ССР (1957). У 1930—42, 1944—50 праф. Тартускага ун-та, з 1947 заг. сектара археалогіі і этнаграфіі Ін-та гісторыі АНЭст. ССР. Асн. працы М. прысвечаны жал. веку Прыбалтыкі, этнагенезу яе насельніцтва, гарадзішчам Эстоніі, узнікненню класавага грамадства ў Прыбалтыцы, яе гіст.-культ. абласцям і раёнам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЙРАЛЬТ ((Viiralt) Эдуард Антонавіч) (20.3.1898, в. Губаніцы Ленінградскай вобл. — 8.1.1964),
эстонскі графік. Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1919—24), Дрэздэнскай АМ (1922—23). Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драм. гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К.Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬТЭРМАН ((Altermann) Тэадор Юр’евіч) (24.11.1885, в. Равіла, Эстонія — 31.3.1915),
эстонскі акцёр. Творчую дзейнасць пачаў у 1902. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) т-ра «Эстонія». Стварыў яркія вобразы Лео Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э.Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А.Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Ігра Альтэрмана вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унутранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М.Лермантава, «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦВАЛЬД ((Kreutzwald) Фрыдрых Рэйнхальд) (26.12.1803, вол. Йыэперэ, Ракверэскі р-н, Эстонія — 25.8.1882),
эстонскі пісьменнік, фалькларыст, асветнік; пачынальнік эст.нац. л-ры. Скончыў Дэрпцкі ун-т (г. Тарту, 1833). Дэбютаваў у 1830-я г. (публіцыстычныя і фалькл.-этнагр. артыкулы). Аўтар сатыр. апавяданняў, кнігі вершаў «Песні вірускага спевака» (1865). Збіральнік і складальнік эст.нар. эпасу «Калевіпоэг» (выд. 1857—61), зб-ка літаратурна апрацаваных «Старадаўніх эстонскіх народных казак» (1866). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Б.Сачанка.
эстонскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1946). Вучыўся ў студыі А.Ажбе (Мюнхен, 1911—13). Выкладаў у Вышэйшым маст. вучылішчы імя К.Мягі (1940—41), маст. ін-це (1944—50) у Тарту, праф. (1938). У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І.Барбаруса (1919), «Песня песняў» Саламона (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат. рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.