ГЁТА-ЭЛЬВ, Ёта-Эльв (Göta älv),
рака на ПдЗ Швецыі. Даўж. 95 км, пл. бас. 50,2 тыс. км². Выцякае з воз. Венерн, упадае ў праліў Катэгат каля г. Гётэбарг. Сярэдні расход вады 575 м³/с. На вадаспадах Трольхетан — ГЭС. Па Гёта-Эльв і абвадных каналах — скразное суднаходства (частка сістэмы Гёта-канал).
т. 5, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТА-КАНА́Л, Ёта-канал (Göta kanal),
водны шлях у Швецыі. Злучае Паўночнае і Балтыйскае моры. Агульная працягласць 420 км (ад г. Гётэбарг да г. Сёдэрчэпінг), глыб. 3—5 м. Пабудаваны ў 1810—30. Уключае р. Гёта-Эльв, азёры Венерн, Ветэрн і інш. і ўласна канал (даўж. 200 км). Выкарыстанне канала ў 2 разы скарачае шлях у параўнанні са шляхам па пралівах Катэгат, Скагерак, Эрэсун (паўд. край Скандынавіі).
т. 5, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТЭБАРГ, Ётэбарг (Göteborg),
горад на ПдЗ Швецыі, пры ўпадзенні р. Гёта-Эльв у прал. Катэгат. Адм. ц. лена Гётэбарг-Бохус. Засн. ў пач. 17 ст. 437,6 тыс. ж. (1993). Буйнейшы порт краіны. Вузел 5 чыгунак. Міжнар. аэрапорт. Другі пасля Стакгольма эканам. цэнтр краіны. Цэнтр суднабудавання, аўтамаб. прам-сці (канцэрн «Вольва») і вытв-сці падшыпнікаў. Нафтаперапр. і нафтахім. прам-сць. Ун-т. Марскі, мастацкі і інш. музеі. Сабор (1802—15).
т. 5, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НЕРН
(Vänern),
возера на Пд Швецыі. Размешчана на выш. 44 м. Пл. 5,5 тыс. км². Даўж. каля 140 км, шыр. да 80 км, глыб. да 100 м. Шмат астравоў. Берагі пераважна нізкія, моцна расчлянёныя. У Венерн упадае больш за 30 рэк (найб. Кларэльвен). Выцякае р. Гёта-Эльв (сцёк у праліў Катэгат). Замярзае са снеж.—студз. да канца красавіка, Венерн — частка ўнутр. суднаходнага воднага шляху Стакгольм—Гётэбарг. На Венерне гарады Карлстад, Марыестад, Венерсбарг.
т. 4, с. 80
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)