Элементарныя функцыі 5/121; 6/237; 10/304; 11/447
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Элементарныя часцінкі 1/130, 343, 369, 371, 552; 2/160, 502, 562; 3/114; 4/157; 5/436, 497, 539; 6/36, 335, 602; 7/19, 125; 8/25, 389, 436, 605; 9/246, 277; 10/422, 547, 576; 11/123, 437, 447, 448 (табл.), 527
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Унітарная сіметрыя, гл. Элементарныя часцінкі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Часцінкі, гл. Элементарныя часцінкі, Антычасцінкі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ТА-ЧАСЦІ́ЦЫ, β-часціцы,
элементарныя часціцы — электроны і пазітроны, якія выпраменьваюцца атамнымі ядрамі пры бэта-распадзе.
т. 3, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКАЛЬКУЛЯ́ТАР,
партатыўная мікра-ЭВМ індывідуальнага карыстання, якая выконвае арыфм. дзеянні і вылічвае элементарныя функцыі па зададзеных значэннях аргументаў; тое, што электронны калькулятар.
т. 10, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́САВАЯ СІ́ЛА, аб’ёмная сіла,
сіла, якая дзейнічае непасрэдна на часцінкі (элементарныя аб’ёмы) дадзенага цела і лікава прапарцыянальная масам гэтых часцінак. Прыкладам М.с. з’яўляецца сіла цяжару.
т. 10, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗІЧАСЦІ́ЦЫ,
элементарныя ўзбуджэнні, з дапамогай якіх у статыстычнай фізіцы апісваюць станы вадкасцей і цвёрдых цел. Напр., кванты гукавых ваганняў крышталічнай рашоткі (фаноны), кванты спінавых хваль у ферамагнетыках (магноны). Маюць цэлы або паўцэлы спін. Паводзіны К. вызначаюцца законамі квантавай механікі.
Паняцце «К.» ўзнікае ў сувязі з квантава-мех. апісаннем калектыўнага руху атамаў у рэчыве (іх нельга атаясамліваць з рэальнымі часціцамі). Паводле карпускулярна-хвалевага дуалізму элементарныя ўзбуджэнні можна апісваць як К., якія рухаюцца ў целе і маюць пэўныя энергіі, імпульсы і спіны. Пры нізкіх т-рах узбуджаныя станы цела апісваюцца невялікім лікам устойлівых К., якія слаба ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і іх сукупнасць можа разглядацца як ідэальны газ.
Л.І.Камароў.
т. 8, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)