сям’я ЭВМ агульнага прызначэння малой, сярэдняй і вялікай прадукцыйнасці, якая характарызуецца праграмнай сумяшчальнасцю; адносіцца да 3-га пакалення электронных вылічальных машын. Пабудавана па модульным прынцыпе на аснове стандартнай сістэмы сувязяў паміж прыстасаваннямі. Распрацавана супольна краінамі — членамі СЭУ.
У склад перыферыйнага абсталявання ўваходзяць запамінальныя прыстасаванні на магн. барабанах (ёмістасць да 16 Мбайт), пастаянных магн. дысках (да 100 Мбайт), зменных магн. дысках (да 29 Мбайт), магн. стужках (да 40 Мбайт) і інш.; прыстасаванні ўводу-вываду інфармацыі на перфастужках, перфакартах, алфавітна-лічбавыя друкавальныя прыстасаванні, планшэтныя і рулонныя графапабудавальнікі; прыстасаванні непасрэднай сувязі чалавек—ЭВМ: алфавітна-лічбавыя і графічныя дысплеі, эл. друкавальныя машынкі і інш. Асобную групу складаюць прыстасаванні і прылады для падрыхтоўкі даных. Для стварэння выліч. сістэм калект. карыстання ў склад АС ЭВМ уключаны сродкі тэлеапрацоўкі і перадачы даных (мадэмы, прыстасаванні для аховы ад памылак, выклікальныя), прыстасаванні спалучэння каналаў з апаратурай перадачы даных, абаненцкія пункты (тэрміналы), забяспечаныя прыстасаваннямі ўводу-вываду інфармацыі і яе адлюстравання. На Мінскім вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі асвоены выпуск ЭВМЕС-1020 (1971), ЕС-1022 (1975), ЕС-1035 (1977), ЕС-1060 (1978). За распрацоўку, асваенне і ўкараненне аперацыйных сістэм АС ЭВМ супрацоўнікам Мінскага з-да выліч. машын і НДІЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі завод электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзе 1/601; 3/191, 193; 6/414; 7/574; 8/379; 11/441; 12/295, 681
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАГАЛО́ВЫ (Барыс Мікалаевіч) (н. 1.3.1926, станіца Старацітараўская Тэмрукскага р-на Краснадарскага краю. Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі электратэхнічны ін-т (1953). У 1964—70 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1975—96 у БДУ. Навук. працы па электронных прыладах адлюстравання інфармацыі, варактарных памнажальніках частаты, пераўтваральніках кодаў.
Тв.:
Преобразователи кодов. Мн., 1983 (разам з Б.М.Шпілевым);
Качество изображения в электронных устройствах отображения информации. Мн., 1990 (разам з І.І.Задубоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 11.12.1937, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Саратаўскі ун-т (1960).
З 1981 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі нелінейных працэсаў узаемадзеяння магутных электронных патокаў з эл.-магн. палямі нерэгулярных электрадынамічных сістэм, метадах рашэння задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Теория и оптимизация электронных приборов СВЧ. Мн., 1979;
Мощные приборы СВЧ: Методы анализа и оптимизации параметров. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЙ ТЭ́ХНІКІЗасн. ў 1974 у Мінску на базе Мінскага з-да электронныхвыліч. машын (пабудаваны ў 1956—59 як з-дматэм. машын). З 1967 з-дэлектронныхвыліч. машын, з 1974 галаўное прадпрыемства гэтага аб’яднання. У 1974 уведзены ў дзеянне Мінскі з-двыліч. тэхнікі, у 1979 — Мінскі з-д вузлоў (па вытв-сці шматслойных друкаваных плат). Асн. прадукцыя (1999): электронныя АТС сям’і «Бэта», персанальныя камп’ютэры ВМ-2002, універсальныя ЭВМ «Мінск-9000», лічыльнікі ўліку цяпла і вады, касавыя апараты, быт. святлотэхн. прылады і інш.
Цэх наладкі ЭВМ на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Ю́ТЭР (англ. computer ад лац. computo лічу, вылічваю),
адна з назваў электронных вылічальных машын, прынятая ў замежнай л-ры (пераважна ў англійскамоўнай). Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненні да персанальных ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНО́Д [ад грэч. dyn (amis) сіла + (электр)од],
электрод у фотаэлектронных памнажальніках, некат. электронных лямпах і інш. прыладах, які выпрамяняе больш электронаў, чым трапляе на яго. Гл. таксама Другасная электронная эмісія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭГРА́Л»,
бел. навукова-вытворчае аб’яднанне па вытв-сці і распрацоўцы электронных кампанентаў. Як аб’яднанне прадпрыемстваў электронікі дзейнічае з 1971. У яго ўваходзяць: з-ды імя Дзяржынскага, «Транзістар», «Электроніка», «Элмаш» (усе ў Мінску), «Колератрон» (Брэст), «Камертон» (Пінск); н.-д. канструктарска-тэхнал. прадпрыемства «Белмікрасістэмы», спец. канструктарскія бюро «Няміга» (Мінск) і «Захад» (Брэст). Асн. прадукцыя: інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы, вадкасна-крышт. экраны і панэлі, спец.тэхнал. абсталяванне, выліч. тэхніка, вузлы і блокі для вырабаў быт. і прамысл. электронікі, тэлеф. апараты, пластыкавыя карткі, прыстасаванні для электронных сістэм рэгістрацыі даных і безнаяўных разлікаў, мед. прылады, электронныя і мех. гадзіннікі, электронныя гульні і інш.