Э́КГАФ, Экхаф (Ekhof, Eckhof) Конрад (12.8.1720, г. Гамбург, Германія — 16.6.1778), нямецкі акцёр, педагог, тэатр. дзеяч. З 1740 працаваў у гамбургскіх трупах, у Гамбургскім нац. т-ры. З 1775 узначальваў прыдворны т-р у Гоцы. Аднадумец Г.Э.Лесінга. першы інтэрпрэтатар асветніцкай драмы на ням. сцэне. Сярод лепшых роляў: Барнвел («Лонданскі купец» Дж.Ліла), Адаарда, Малефонт, Тэльгайм («Эмілія Галоці», «Міс Сара Сампсан», «Міна фон Барнхельм» Лесінга), Бацька сям’і («Бацька сям’і» Д.Дзідро) і інш. Распрацоўваў тэорыю сцэн. майстэрства, абагульняў вопыт акцёрскай творчасці. Быў крытыкам, перакладчыкам, гісторыкам ням. т-ра. Сярод яго вучняў Ф.Л.Шродэр.
т. 18, кн. 1, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)