ШЧА́ПАЎ Афанасій Пракопавіч (17.10.1831, с. Анга Качугскага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 10.3.1876),

расійскі гісторык, публіцыст. Праф. (1860). Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1856), выкладаў рус. гісторыю ў ёй (1856—60), потым у Казанскім ун-це (1860—61). У пач. 1860-х г. супрацоўнічаў у час. «Отечественные записки», «Русское слово», «Время», «Век». Западозраны ў сувязях з А.І.Герцэнам і М.П.Агаровым, у 1864 высланы ў Сібір, жыў на радзіме, потым у Іркуцку. Даследаваў пераважна гісторыю рус. сектанцтва і расколу, якія разглядаў як праяву нар. пратэсту супраць сац. прыгнёту. Асн. праца — «Рускі раскол стараабрадства, які разглядаецца ў сувязі з унутраным станам рускай царквы і грамадзянскасці ў XVII ст. і першай пал. XVIII» (1859).

Тв.:

Соч. Т. 1—3. СПб., 1906—08.

Літ.:

Семенов В.Ф. А.​П.​Щапов. Казань, 1983.

т. 17, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)