Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́КАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, што выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі ў лекавых або прафілактычных мэтах. Больш за 10 тыс. відаў. На Беларусі больш за 130 відаў. Дзейныя рэчывы (алкалоіды, гліказіды, вітаміны, флаваноіды і інш.) Л.р. аказваюць фізіял. ўздзеянне на арганізм чалавека і жывёл ці маюць біял. актыўнасць да ўзбуджальнікаў розных захворванняў. Падзяляюцца на сардэчна-сасудзістыя, кроваспыняльныя, заспакаяльныя, жаўцягонныя, слабільныя, патагонныя, мачагонныя, вяжучыя, адхаркавальныя і інш. Выкарыстоўваюцца таксама ў харч., парфумернай, лакафарбавай, металургічнай прам-сці.
Літ.:
Мурох В.И., Стекольников Л.И. Наш зеленый исцеляющий друг. Мн., 1985;
Шмярко Я.П., Мазан І.П. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. Мн., 1989.
У.П.Пярэднеў.
т. 9, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУШКЕ́ВІЧ Святлана Мікалаеўна (н. 7.6.1967, Мінск),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1999). Скончыла Мінскі радыётэхн. ін-т (1989), дзе і працавала. З 1995 у Шчэцінскім тэхн. ун-це (Польшча; з 2001 праф.). Навук. працы па лагічным праектаванні лічбавых прылад, тэорыі дыферэнцыяльнага злічэння ў мнагазначнай логіцы. Распрацавала метады мінімізацыі лагічных функцый, эвалюцыйныя алгарытмы сінтэзу лічбавых прылад.
Тв.:
Техника параллельной обработки бинарных данных на СБИС. Мн., 1991 (разам з Г.А.Кухаравым, У.П.Шмярко);
Logic differential calculus in multi-valued logic desing. Szczecin, 1998.
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 277
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАГО́ЛІН Пётр Міхайлавіч (н. 31.12.1923, с. Дзям’янаўка Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1985). Скончыў Стаўрапольскі пед. ін-т (1949). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). З 1992 працуе ў Расіі. Навук. працы па стат. праблемах тэхн. кібернетыкі, ідэнтыфікацыі працэсаў і дынамічных аб’ектаў, сістэмах кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў. Распрацаваў асновы тэорыі імітацыйнага мадэліравання дынамічных сістэм і распазнавання вобразаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматизация преобразования сложных форм графической информации. Мн., 1973 (разам з Э.М.Леановічам, У.П.Савенкавым);
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з Р.Х.Садыхавым, У.П.Шмярко).
М.П.Савік.
т. 17, с. 203
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)