Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д КО́ЛАВЫХ ЦЯГАЧО́Ў.
Засн. у Мінску на базе цэха доследнай вытв-сці Мінскага аўтамабільнага завода (1959). З 1991 самастойнае прадпрыемства. Выпускае седлавыя цягачы вял. магутнасці, паўпрычэпы да іх, бартавыя аўтамабілі і прычэпы да іх, дарожныя і пазадарожныя аўтамабілі-самазвалы, аўтапаязды для перавозкі труб вял. дыяметра, спец. колавыя шасі пад пад’ёмныя краны падымальнасцю да 50 т і больш, пад мантаж экскаватарнага абсталявання і абсталявання для нафтагазавай прам-сці. Праводзіць абслугоўванне сваёй прадукцыі, гандаль запчасткамі, вузламі і інш.
Узоры прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў: 1 — шасі колавае МЗКТ-7917 са стратэгічнай ракетай «Таполя»; 2 — аўтамабіль-самазвал МЗКТ-6525; 3 — спецыяльнае шасі МЗКТ-79191; 4 — аўтапоезд у складзе цягача седлавога МЗКТ-7429 і паўпрычэпа МЗКТ-9378.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКРА́Н, аўтамабільны кран,
самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб.шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БКІН (Уладзімір Андрэевіч) (н. 2.11.1940, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. канструктар і вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1964). З 1964 на Мінскім трактарным з-дзе (МТЗ), з 1981 нач. і гал. канструктар асобнага КБВА «МТЗ», адначасова з 1994 у БПА. Навук. працы па праектаванні і канструяванні базавых шасі транспартных машын. Пад яго кіраўніцтвам створаны і запушчаны ў серыйную вытворчасць гусенічныя шасі для машын спец. прызначэння, а таксама лясныя, шахтавыя, камунальныя і дарожна-буд. машыны на базе колавых трактароў. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЛЬВА»
(Volvo A.B.),
самае буйное машынабудаўнічае акц.т-ва Швецыі. Засн. ў 1915 як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў швед. падшыпнікавага канцэрна СКВ. Выпускае аўтамабілі з 1927. З 1935 самастойнае. З 1979 супрацоўнічае з франц.аўтам. кампаніяй «Рэно». Адзін з найб. у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Зах. Еўропе — грузавых аўтамабіляў вял. грузападымальнасці, аўтобусных шасі і буд. машын. Выпускае (1992) 304 000 легкавых і 46 500 грузавых аўтамабіляў, 5700 аўтобусаў (уключаючы шасі). Вырабляе таксама авіяц. маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харч., харчасмакавую і біятэхнал. прадукцыю. Гал. цэнтры вытв-сці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (прав. Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГРУ́ЗЧЫК КАРМО́Ў,
машына для транспартавання і мех. загрузкі сухіх і вільготных кармоў у бункеры-сілкавальнікі паточных ліній, у бункеры раздатчыкаў кармоў або ў інш. ёмістасці. Бываюць навясныя, паўнавясныя, прычапныя і самаходныя. З.к. на шасі аўтамабіляў маюць бункеры ўмяшчальнасцю ад 3 да 8 м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЖЭРО́Н (франц. longeron ад longer ісці ўздоўж),
асноўны сілавы элемент канструкцый многіх інж. збудаванняў (самалётаў, аўтамабіляў, вагонаў, мастоў і інш.), які размяшчаецца па даўжыні канструкцыі. У самалётаў Л. разам са стрынгерамі ўтварае падоўжны набор крыла, фюзеляжа і інш.; у аўтамабіляў і вагонаў 2 Л., злучаныя папярочнымі элементамі, утвараюць раму (шасі), якая нясе кузаў, колы і рухавік.