БО́ВЕРЫ ((Boveri) Тэадор) (12.10.1862, г. Бамберг, Германія — 15.10.1915),
нямецкі цытолаг і эмбрыёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1906). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1885). Працаваў у заал. ін-тах у Мюнхене, Вюрцбургу (адначасова праф. Вюрцбургскага ун-та). Навук. працы па вывучэнні апладнення, змяненняў унутрыклетачных структур пры дзяленні клеткі, ранняга развіцця зародка, выспяванні палавых клетак. Вызначыў розніцу праміж храмацінам палавых і саматычных клетак. Адкрыў у ланцэтніка выдзяляльную сістэму. Разам з аўстр. біёлагам К.Раблем прапанаваў тэорыю «індывідуальнасці храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ ((Palade) Джордж Эміль) (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ШЫН (Сяргей Гаўрылавіч) (14.12.1857, с. Цароўшчына Балтайскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 10.11.1930),
расійскі батанік і цытолаг; заснавальнік карыялогіі і рас. школы цытолагаў і эмбрыёлагаў раслін. Акад.АНСССР (з 1918), акад.АН Украіны (1924). Скончыў Маскоўскі ун-т (1881). Працаваў у ім. З 1884 у Пецярбургскай Пятроўскай с.-г. акадэміі, з 1889 у Пецярбургскім ун-це. У 1894—1915 праф. Кіеўскага, у 1918—23 — Тбіліскага ун-таў. Заснавальнік і дырэктар (да 1929) Біял. ін-та імя К.А.Ціміразева ў Маскве. Навук. працы па эмбрыялогіі і цыталогіі раслін. Адкрыў двайное апладненне і халазагамію ў пакрытанасенных раслін.
Тв.:
О некаторых признаках внутренней организации хромосом // Сб. статей, посвящ. К.А.Тимирязеву. М., 1916;