Цыліндр 7/588; 11/129 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫЛІ́НДР (ад грэч. kylindros валік, каток),

1) геаметрычнае цела, абмежаванае замкнёнай цыліндрычнай паверхняй і дзвюма паралельнымі сякучымі яе плоскасцямі. Часткі плоскасцей, што абмяжоўваюць Ц., — асновы, адлегласць паміж імі — вышыня. Прамым наз. Ц., калі яго ўтваральная перпендыкулярная да асновы, кругавым — калі асновы кругі. Аб’ём прамога кругавога Ц.: V = 2πR​2h, плошча бакавой паверхні: S = 2πRh, дзе R — радыус асновы, h — вышыня Ц.

2) Полая дэталь з цыліндрычнай унутр. паверхняй, у якой рухаецца поршань у поршневых машынах.

3) Высокі, цвёрды мужчынскі капялюш з невял. палямі.

Цыліндр: а — прамы кругавы; б — ссечаны.

т. 17, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР,

лінейчастая цыліндрычная паверхня, накіроўная лінія якой — парабала. Кананічнае ўраўненне П.ц. y​2 = 2px.

Парабала.
Парабалічны цыліндр.

т. 12, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ЦЫЛІ́НДР, стэла, восевы цыліндр у батаніцы,

цэнтральная частка сцябла і кораня (першаснай будовы) вышэйшых раслін, якую акружае першасная кара. Складаецца толькі з праводных элементаў (напр., пратастэла) або ўключае парэнхімную сярэдзіну і слой клетак першаснай мерыстэмы (гл. Перыцыкл).

т. 17, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР,

незамкнутая цыліндрычная цэнтр, паверхня 2-га парадку, накіроўная лінія якой — гіпербала. Кананічнае ўраўненне гіпербалічнага цыліндра ў прамавугольнай сістэме каардынат x​2/a​2 − y​2/b​2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў гіпербалы.

Да арт. Гіпербалічны цыліндр.

т. 5, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ССЕ́ЧАНЫ ЦЫЛІ́НДР,

геаметрычнае цела, якое адсякаецца ад цыліндра плоскасцю, не паралельнай аснове. Аб’ём круглага С.ц. роўны V = πr2 h1 + h1 2 , дзе h1 і h2 — найбольшы і найменшы адрэзкі ўтваральнай цыліндра, r — радыус асновы цыліндра.

Ссечаны цыліндр.

т. 15, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́СЕВЫ ЦЫЛІ́НДР,

гл. Аксон.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эліптычны цыліндр

т. 18, кн. 1, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭ́ЛА ў батаніцы,

тое, што цэнтральны цыліндр.

т. 15, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СНЕГАМЕ́Р,

прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см²) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шкале, яго шчыльнасць — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюць таксама гама-С., прынцып дзеяння якога заснаваны на паглынанні снегам гама-выпрамянення ад крыніцы, размешчанай пад снегавым покрывам.

т. 15, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)