Цеплень (в., Уздзенскі р-н) 8/633 (к.); 10/435 (к.); 11/105
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́ПЛЕНЬ,
вёска ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Узда, 45 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Рудзенск. 259 ж., 104 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. На паўн. ускраіне вёскі гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і ранняга феадалізму.
т. 17, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1981, адкрыты ў 1986 у г. Узда Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 600 м², 7,2 тыс. экспанатаў асн. фонду, 6 залаў (2003). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з селішча Магільна, гарадзішчаў Алёхаўка, Цеплень, курганных могільнікаў 10—11 ст. на тэр. раёна; прадметы хатняга ўжытку сялян, прылады працы рамеснікаў канца 19 — пач. 20 ст.; асабістыя рэчы ўдзельнікаў грамадзянскай вайны 1918—20, матэрыялы пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, пра карныя аперацыі ням. фашыстаў; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць ураджэнцаў Уздзеншчыны пісьменнікаў Л.Арабей, П.Глебкі, І.Гурскага, К.Крапівы, П.Труса, А.Якімовіча і інш., акадэмікаў Г.Лыча, А.Махнача; узоры нар. адзення, вырабы нар. майстроў вышыўкі, ткацтва; чучалы насельнікаў лясоў і палёў рэгіёна, прадукцыя лясной гаспадаркі. Працуе вытв. майстэрня-экспазіцыя «Хата ганчара». У экспазіцыі творы бел. мастакоў і скульптараў.
А.М.Папко.
т. 16, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)