Хоў Э. 11/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ХОЎ ТУ,

у кітайскай міфалогіі бог зямлі. Лічыўся прапраўнукам сонечнага бога Яньдзі. Яго шанавалі як уладара бакоў свету і правіцеля сталіцы змроку ў замагільным свеце. У пазнейшыя часы Х.Т. ўспрымаўся як жаночае бажаство з тытулам «матуля».

т. 17, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШВЕ́ЙНАЯ МАШЫ́НА,

машына, якая злучае нітачным швом дэталі швейных вырабаў, робіць іх аддзелку і аздабленне, дэкар. строчку, вышыўку, прышыванне гузікаў, абкідванне петляў і інш.

Бываюць бытавыя і прамысловыя, з ручным, нажным і эл. прыводам; чаўнаковыя (для ўсіх тканін) і ланцуговыя (для трыкатажу; у іх замест чаўнака — пятліцель); універсальныя (найб. пашыраны аднаіголкавыя сточвальныя) і спецыялізаваныя (зігзаг-машыны, пяцельныя, патайнога шыўка, фастрыгавальныя, абкідвальныя, замацавальныя, гузікавыя і інш.). Ёсць таксама Ш.м. для бязнітачнага злучэння дэталей. Ш.м. робяць да 1500 шыўкоў за мінуту (прамысл. да 5500). Выкарыстоўваюцца ў швейнай, трыкатажнай, абутковай і інш. вытв-сцях, у побыце. Першая Ш.м. вынайдзена ў 1755 у Вялікабрытаніі (Ч.​Ф.​Вейзенталь). Далейшае развіццё (ад вынаходкі іголкі з вушкам на канцы да зубчастай пласцінкі, што перасоўвае тканіну) Ш.м. атрымала ў 19 ст. ў ЗША (Э.​Хоў, А.​Вільсан, І.​М.​Зінгер). На Беларусі розныя тыпы Ш.м. выпускае акц. т-ва «Орша».

Схема швейнай машыны: 1 — чаўнок; 2 — рэйка; 3 — іголка; 4 — рэгулятар нацяжэння верхняй ніткі; 5 — галоўны вал; 6 — рукаў; 7 — махавік.

т. 17, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)