ЯЦКО́ Мікалай Антонавіч (н. 25.9.1932, в. Харакова Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі Д-р с.-г. н. (1984), праф. (1991). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1957). З 1964 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па сістэме кармлення с.-г. жывёл і тэхналогіі вытв-сці кармоў; распрацоўвае новыя рэцэптуры камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак, прэміксаў і інш.

Тв.:

Кормление сельскохозяйственных животных. Мн., 1989;

Эффективное использование кормов при производстве говядины. Мн., 2000 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)