бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). З 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Витебские губернские ведомости» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнік Дзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел.нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. З інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»). Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т. л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ (Ісідар Германавіч) (28.12.1906—1944),
бел.харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз. хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел. кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у т. л. «Баявая партызанская».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎДА (Віктар Уладзіміравіч) (н. 10.11.1921, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел.харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Беларусі (1978). Нар.арт.СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую дзярж. духоўную семінарыю (1939), Літ. кансерваторыю (1951). Вучань А.Свешнікава. З 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж.акад.рус.нар. хору імя Свешнікава. З 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладае у Бел. акадэміі музыкі (з 1964 заг. кафедры). З 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё. Творчасці Р.-хормайстра ўласцівы ўдумлівыя адносіны да муз. твораў, імкненне да чысціні строю, высокай якасці гучання харавога шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя муз. твораў. Склаў «Хрэстаматыю па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыю па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), зб-кі «Харавыя канцэрты» (1980, 1982, 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ (Аляксандр Андрэевіч) (23.10.1846, с. Старое Тэзікава Пензенскай вобл. — 16.11.1924),
рускі харавы дырыжор. Засл. арт. Рэспублікі (1921). Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царк. спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэртаваў па Расіі. Аўтар хар. твораў, у т. л. духоўных, апрацовак нар. песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А.А.Архангельскага» (1893—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗІЕ́ЎСКІ (Анатоль Цімафеевіч) (н. 16.8.1933, г. Знаменка Кіраваградскай вобл., Украіна),
украінскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1983). Праф. Кіеўскага пед. ін-та (1986). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1958). У 1958—63 арганізатар і маст. кіраўнік Палескага нар. хору «Лянок» (Жытомір). З 1966 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага народнага хору імя Р.Г.Вяроўкі. Аўтар харавых твораў, апрацовак укр.нар. песень. Дзярж. прэміі Украіны 1968 і СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДАЛЬ (Арцемій Лук’янавіч) (1767, паводле інш. звестак 1770, 1772, Кіеў — 14.7.1808),
украінскі кампазітар, харавы дырыжор, спявак (тэнар). Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1787), у італьян. кампазітара Дж.Сарці. Кіраваў харамі ў Маскве, Кіеве, з 1796 — класам вак. музыкі Харкаўскага калегіума і адначасова губернскімі харамі царк. пеўчых. Аўтар 29 царк.хар. канцэртаў (у некаторых сам выконваў тэнаровыя сола). У яго творах адчуваецца ўплыў укр.нар. песні.
рускі харавы дырыжор. Нар.арт. Расіі (1981), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1957). З 1957 хормайстар, з 1965 дырыжор, з 1983 маст. кіраўнік Вял. хору Дзяржтэлерадыё Расіі, у рэпертуары якога буйныя вак.-сімф., аратарыяльныя і хар. творы муз. класікі, сучасных кампазітараў, нар. песні, творы духоўнай музыкі. З 1963 выкладае ў Маск. кансерваторыі (з 1993 праф.).
бел.харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948, клас А.Ягорава). З 1949 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У 1950—63 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, які пад яе кіраўніцтвам дасягнуў высокага маст. ўзроўню. Сярод яе вучняў М.Дрынеўскі, А.Кагадзееў, А.Лукомскі, Т.Дзядзюля, Л.Іконнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІР’Я́НАЎ (Барыс Іванавіч) (н. 21.7.1947, г. Гомель),
бел.харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). З 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т. л. «Маша-Маруся», «Наш медсанбат» І.Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э.Ханка, «Страявая паходная» А.Чыркуна), бел. і рус.нар. песень.