Фабра К. 7/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНПЕЛЬЕ́ (Montpellier),

горад на Пд Францыі, на р. Лез, каля ўзбярэжжа Міжземнага м. Адм. ц. дэпартамента Эро. Засн. каля 737. 237 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., маш.-буд., швейная, харч., вытв-сць угнаенняў. Буйны цэнтр вінаробства і віна-гандлю. Ун-т. Бат. сад (з 1593). Музеі: Фабра, Атжэ, раманскага мастацтва. Турызм. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. сабор Сен-П’ер (14—15 ст.), вежа (14 ст.), барочныя і класіцыстычныя палацы (17—18 ст.).

т. 10, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЭМ’Е́ (Gémier; сапр. Танер; Tonnerre) Фірмэн

(21.2.1869, г. Абервілье, Францыя — 26.11.1933),

французскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў прыватнай драм. студыі. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1888. З 1892 іграў у розных т-рах Парыжа. У 1906—21 узначальваў Тэатр Антуана, у 1920—33 — створаны ім Нац. нар. т-р. Лічыў грамадскім прызначэннем тэатр. мастацтва служэнне народу, шукаў новыя формы тэатр. паказаў, імкнуўся спалучаць тэатральнасць з жыццёвай праўдай. Валодаў віртуознай сцэн. тэхнікай, майстар грыму. З лепшых роляў: Убю («Кароль Убю» А.​Жары), Шэйлак («Венецыянсю купец» У.​Шэкспіра), Філіп Брыдо («Драпежніца» Э.​Фабра паводле А.​Бальзака). З 1908 здымаўся ў кіно і ставіў фільмы.

т. 6, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)