навуковае выданне Археаграфічнай камісіі (гл.Дадатак) К-та па архівах і справаводстве пры СМ Рэспублікі Беларусь і Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Выходзіць з 2000. Змяшчае матэрыялы (артыкулы, паведамленні) па праблемах тэорыі, методыкі, гісторыі археаграфіі, архіва-, дакумента-, крыніца- і краязнаўства, гісторыі дзярж. устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (гл.Дадатак) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫБА (Koshiba) Масатошы (н. 19.9.1926, г. Таёхасі, Японія),
японскі фізік; адзін са стваральнікаў нейтрыннай астраноміі. Чл. Японскай акадэміі. Замежны чл.Рас.АН (2003). Скончыў Такійскі (1951) і Рочэстэрскі (ЗША, 1955) ун-ты. З 1970 праф. Такійскага, у 1987—97 Такайскага ун-таў. Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій і касм. прамянёў. Разам з інш. сканструяваў і пабудаваў падземны 3000-тонны вадзяны дэтэктар нейтрына «Каміёкандэ», на якім упершыню зарэгістраваў касм. нейтрына ад выбуху звышновай зоркі ў Вялікім Магеланавым Воблаку (1987) і пацвердзіў вынікі эксперыментаў Р.Дэвіса (гл.Дадатак) па рэгістрацыі сонечных нейтрына (1988). Медаль Б.Франкліна (2003). Нобелеўская прэмія 2002 (з Дэвісам, Р.Джаконі; гл.Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЕ́СТСКИЙ КУРЬЕ́Р»,
штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выходзіць з 1990 у Брэсце на рус. і бел. мовах. Друкуе пераважна інфармацыю па Брэсце і Брэсцкай вобл. Асвятляе грамадска-паліт., культ., спарт. падзеі. Друкуе дадатак «Аўтасалон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРГУМЕНТЫ И ФАКТЫ»,
штотыднёвы інф. бюлетэнь. Выдаецца з 1978 у Маскве на рус. мове. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам., культ. і міжнар. жыцця Расіі. Выдае дадаткі, у т. л. з 1993 інфармацыйна-рэкламны дадатак «АіФ на Беларусі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 1952 уг. Таронта (Канада) на бел. мове. Заснавальнік С.Хмара. Асвятляе паліт. і культ. жыццё бел. эміграцыі і Беларусі. У 1957—66 выдаваў дадаткі «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20-годдзя бел. прэсы ў Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯ́МА Таехіра (н. 22.6.1942, Токіо, Японія),
першы касманаўт Японіі; першы журналіст у космасе. Скончыў Міжнар. сялянскі ун-т (1966). З 1989 уЦэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 2.12—10.12.1990 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір» (асн. экіпаж — В.М.Афанасьеў, гл.Дадатак, М.Х.Манараў, пасадка на КК «Саюз ТМ-10»). У космасе правёў 8,4 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РВІЦ (Horvitz) Роберт (н. 8.5.1947, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Амер.Нац.АН (1991). Д-р філасофіі (1974). Скончыў Гарвардскі ун-т (1972). З 1978 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1986 праф.). Навук. працы па вывучэнні росту, клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.З.Брэнерам і Дж.Салстанам; гл.Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК»,
газета. Выходзіць у Мінску з ліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). З ліп. 1996 у камп’ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска».