Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́Д,
жылы раён ва ўсх. частцы Мінска. Забудоўваецца з 1966. Арх. В.Анікін, П.Воўчак, Л.Гафо, Г.Горына, А.Гуль, Я.Дзятлаў, І.Жураўлёў, І.Папова, А.Сап’янік, Г.Сысоеў і інш. Абмежаваны Скарыны праспектам, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тыс. жыхароў. Уключае 2 мікрараёны: Усход 1 і Усход2. Арх.-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з У. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне У. 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (маст. А.Кішчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культ.-быт. прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышынная дамінанта раёна — комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (арх. А.Белаконь, Н.Грачова, Сысоеў, Папова) па вул. Каліноўскага. У агульную арх.-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса Сляпянскай воднай сістэмы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступеньчатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асн. кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і гал. магістралі горада — праспекта Скарыны. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперым. сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э.Гальдштэйн, А.Сабалеўскі, А.Лукомская, Я.Дворак), гандл.-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», комплекс спарт.т-ва«Працоўныя рэзервы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Усход-5» (касм. карабель) 2/493; 10/509
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЕ ПЛАТО́,
ледавіковае плато, найбольш высокая ч. паверхні ў цэнтр.ч.Усх. Антарктыды. Даўж. каля 2тыс.км, шыр. каля 450 км. Выш. ад 3000 м на перыферыі да 4000 м і больш у цэнтры, дзе размешчаны падлёдныя горы Гамбурцава. Тоўшча ледавіковага покрыва ад 750 да 3800 м. Самая халодная ч. Антарктыды, з вельмі нізкім атм. ціскам: сярэднегадавая т-ра ніжэй за -56 °C; сярэдняя т-раліп. ніжэй за -72 °C, на станцыі «Усход» адзначаны абс. мінімум т-ры на Зямлі -89,2 °C. Адкрыта ў 1957—58 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Дзейнічае навук. станцыя «Усход» з 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСАЗІЯ́ЦКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ,
шыротная 2-калейная чыг. магістраль: Стамбул—Анкара (Турцыя)—Тэбрыз—Тэгеран—Керман—Захедан (Іран)—Квета—Лахор (Пакістан)—Дэлі—Канпур—Калькута (Індыя)—Дака—Чытагонг (Бангладэш). Даўж. больш за 7 тыс.км. Аб’ядноўвае чыг. сетку 5 краін. У Турцыі (Эдырне) стыкуецца з транс’еўрапейскай магістраллю «Захад—Усход».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА Паліна Дзянісаўна (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Усход-6» (касм. карабель) 2/493; 7/510; 10/509
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Блізкі Усход 1/165; 2/357; 6/424; 10/184
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Усыса (працякае праз яго), за 1 км на Паўднёвы Захад ад горада Гарадок. Плошча 0,3 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Катлавіна выцягнутая з Захаду на Усход, акаймаваная лесам. Берагі нізкія, паўднёвыя забалочаны. Злучана Усысай з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Сэрвач, за 27 км на Усход ад гарадскога пасёлка Мядзел. Плошча 0,22 км², даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км, найбольшая глыбіня 23 м. Плошча вадазбору 21,5 км². Берагі забалочаныя, дно глеістае, у заходняй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйным каналам з ракой Патачанка.