УСА́Й, Хусей (Houssay) Бернарда Альберта (10.4.1887, Буэнас-Айрэс — 21.9.1971), аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны, Нац.АН Буэнас-Айрэса. Д-рн. (1910), праф. (1912). Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 у Ін-це бактэрыялогіі, з 1919 ва ун-це Буэнас-Айрэса. Навук. працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1947 (з К.Ф.Коры і Г.Т.Коры).