Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сцэнаграфія, гл.Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дэкарацыйнае мастацтва, гл.Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, Дэкарацыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «КІНАДЭТА́ЛЬ».
Засн. ў 1951 у Мінску. Спецыялізаваўся па выпуску фільматары і абсталявання для кінакапіравальных фабрык і кінапракату. Выпускаў фільмастаты для ўвільгатнення фільмакопій, бабіны для кіналент кінастужак*, супрацьпажарныя засланкі, склеечныя прэсы. Выконваў мантаж, наладку, рамонт і тэхн. абслугоўванне кінаабсталявання. У 1995—96 з-д перапрафіляваны, наз. «Светакон». Выпускае асвятляльную і светарэгулявальную апаратуру для тэатральна-канцэртных устаноў і клубаў.
армянскі тэатральны мастак і графік. Нар. мастак Арменіі (1958). Вучыўся ў Саратаве (1920—23), у Парыжы (у акадэміі Каларосі, 1924—25). Адзін з заснавальнікаў арм.тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аформіў больш як 100 спектакляў, у т. л. «Жаніцьба Фігара» П.А.Бамаршэ (1933), «Атэла» У.Шэкспіра (1940), «Пікавая дама» П.І.Чайкоўскага (1956) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШНІКАЎ (Барыс Фёдаравіч) (н. 5.4.1924, в. Крыгавузава Іванаўскай вобл., Расія),
башкірскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак СССР (1982). Скончыў тэатральна-маст. вучылішча ва Уфе (1950). Аўтар лірычных пейзажаў «Зіма на ўскраіне» (1955), «Па Паўднёвым Урале» (1955—57), «Самарканд» (1960), «Вясна. Затапіла» (1963), «Вячэрні сеанс» (1969), «Урал» (1970—74), «Старая Уфа» (1979—83) і інш., адметных свежасцю і вострым адчуваннем успрымання прыроды, мажорнасцю каляровай гамы. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1977.