Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРЫ́ЦКІ Іван Васілевіч (17.2.1898, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 25.11.1963),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1929). З 1930 працаваў у ёй. Распрацаваў і тэарэтычна абгрунтаваў метад чатырохвугольнікаў без дыяганалей для стварэння геад. сетак, які выкарыстоўваецца пры землеўпарадкаванні і планіроўцы гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕ ВО́СТРАЎ,
нізінны востраў у паўн.ч. Карскага м., тэр. Расіі. Пл. 288 км². Выш. да 22 м. Складзены з марскіх пяскоў і глін. Расліннасць арктычнай тундры. Адкрыты ў 1930 экспедыцыяй на параходзе «Георгій Сядоў» і названы ў гонар У.Ю.Візе, які ў 1924 тэарэтычна абгрунтаваў існаванне гэтага вострава. Палярная станцыя (з 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗАЁМІСТАСЦЬтранспартнага сродку,
сумарны аб’ём памяшканняў (судна, вагона, самалёта, аўтамабіля і інш.) для размяшчэння грузаў. Вымяраецца ў кубічных метрах. Тэарэтычна вызначаецца па абводах грузавых памяшканняў. У суднаў адрозніваюць таксама зерневую (для сыпкіх грузаў), стосавую (для штучных грузаў) і грузаёмістасць для вадкіх грузаў. Удз. грузаёмістасць — аб’ём (або плошча) грузавых памяшканняў на адзінку грузападымальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛУКТУА́ЦЫІ (ад лац. fluctuacio ваганне),
выпадковыя адхіленні фіз. велічынь ад іх сярэдніх значэнняў. Абумоўлены дыскрэтнасцю матэрыі (напр., атамнай структурай рэчыва, квантавай структурай выпрамянення) і цеплавым рухам часціц. Характэрныя для любых велічынь, залежных ад выпадковых фактараў. Мера Ф. — дысперсія або квадратычнае адхіленне. Ф. абмяжоўваюць тэарэтычна магчымы ліміт адчувальнасці вымяральных прылад. Гл. таксама Флуктуацыі электрычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІН (Wien) Вільгельм (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук. працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўская прэмія 1911.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІНА́РНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння. Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне. Тэарэтычна Л.ц. вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае Л.ц. вадкасці ў трубе вызначаецца Пуазёйля законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́С, квазістатычны працэс,
працэс пераходу тэрмадынамічнай сістэмы з аднаго стану ў другі, пры якім сістэма праходзіць праз неперарыўны шэраг раўнаважных станаў (гл.Раўнавага тэрмадынамічная); адно з асн. паняццяў тэрмадынамікі раўнаважных працэсаў. ТэарэтычнаР.п. адбываецца бясконца павольна. Рэальны працэс набліжана лічыцца Р.п., калі адметныя змены параметраў сістэмы адбываюцца за прамежкі часу, якія значна перавышаюць час рэлаксацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭ́МБАЎСКІ ЗРУХузроўняў энергіі,
невялікія адрозненні энергій электрона ў атаме вадароду і вадародападобных атамах для некаторых станаў, у якіх, паводле Дзірака ўраўнення, энергіі павінны супадаць. Эксперыментальна выяўлены ў 1947 У.Ю.Лэмбам і амер. фізікам Р.Рызерфардам і тэарэтычна растлумачаны Г.А.Бетэ. У квантавай электрадынаміцы Л.з. тлумачыцца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану электрона. Гл. таксама Тонкая структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРО́ТАВЫ ЭФЕ́КТ,
невялікія хаатычныя адхіленні току электравакуумнай або паўправадніковай прылады ад яго сярэдняга значэння (гл.Флуктуацыі электрычныя). Выклікаецца нераўнамернасцю тэрмаэлектроннай эмісіі з катода або інжэкцыі носьбітаў зараду ў паўправадніках; суправаджае любыя працэсы, звязаныя з утварэннем патокаў зараджаных або нейтральных часціц, напр., фотаэлектронную эмісію, другасную электронную эмісію. Тэарэтычна прадказаны ням. вучоным В.Шоткі (1918). Абумоўлівае шумы ў эл. ланцугах, якія ў гукавым дыяпазоне частот нагадваюць шум ад перасыпання паляўнічага шроту (адсюль назва).