апарат для дастаўкі экіпажа і грузу на арбітальную станцыю і вяртання іх на Зямлю, вывядзення касмічных апаратаў на каляземныя арбіты. Адрозніваюць Т.к. пілатуемыя («Саюз» і яго мадыфікацыі) і аўтаматычныя («Прагрэс» і яго мадыфікацыі); аднаразовыя («Саюз», «Апалон») і шматразовыя («Спейс шатл»).
Мае рухальную ўстаноўку для манеўраў у космасе, сістэмы і сродкі для збліжэння, стыкоўкі і пераходу касманаўтаў на борт арбітальнай станцыі, У шэрагу выпадкаў — абсталяванне для работы касманаўтаў у адкрытым космасе. Т.к. «Саюз ТМ(А)» выконвае таксама ролю карабля-выратавальніка для экіпажа Міжнар.касм. станцыі. Т.к. з’яўляецца таксама месяцавая кабіна, якая выкарыстоўвалася амер. касманаўтамі для высадкі на Месяц і вяртання экіпажа на касм. карабель «Апалон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́НСПАРТНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць прапарцыянальна развітых галін нар. гаспадаркі, якія задавальняюць патрэбы грамадскай вытв-сці ў перамяшчэнні грузаў і пасажыраў. Забяспечвае прасторавыя сувязі паміж вытв-сцю і спажываннем, прам-сцю і сельскай гаспадаркай, прыродна-гасп. раёнамі, краінамі. Уключае галіны транспартнага машынабудавання, транспартнага будаўніцтва, трансп. паліўна-энергет. прадпрыемствы, органы планавання і кіравання транспартам і трансп. галіны (чыгуначны, марскі, авіяц., аўтамаб., рачны, трубаправодны транспарт; гл. адпаведныя арт.), прамысловы транспарт, гар., ведамасны транспарт, а таксама новыя віды транспарту — на магнітным падвешванні, на паветр. падушцы і інш.Тэхн. аснову Т.к. складаюць сродкі вытв-сці трансп. машынабудавання і буд-ва, трансп. магістралі і сетка дарог, будынкі і збудаванні, а таксама машыны. якія выконваюць трансп. функцыі. у т. л. па перавозках грузаў і пасажыраў, сродкі пагрузкі і выгрузкі, складавання і перавалкі грузаў на ўсіх відах транспарту, у прам-сці, сельскай гаспадарцы і інш. галінах. сувязь і сродкі кіравання транспартам, трансп. вузлы. Эфектыўнасць работы прадпрыемстваў і арг-цый Т.к. ў значнай меры залежыць ад скаардынаванай дзейнасці ўсіх галін трансп. сістэмы. На Беларусі кіраванне Т.к. ажыццяўляе ўрад краіны, якому падпарадкаваны Мін-ва транспарту і камунікацый, Беларуская чыгунка, Дзярж. канцэрн па нафце і хіміі, прадпрыемства «Белтрансгаз» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖКО́Т,
горад на З Індыі, у штаце Гуджарат, на п-ве Катхіявар. Каля 600 тыс.ж. (2000). Аэрапорт. Гандлёва-транспартныцэнтр.Прам-сцьтэкст. і харчовая. Каледжы — філіялы Гуджарацкага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭКІ́ПА (Arequipa),
горад на Пд Перу, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Адм. ц. дэпартамента Арэкіпа. Заснаваны ў 1540. 634 тысяч жыхароў (1990). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр Паўднёвага Перу. Шарсцяная, гарбарная, харч. прамысловасць. Універсітэт. Архітэктурныя помнікі 16—18 стагоддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НСЕ (Orense),
горад на ПнЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адм. ц. правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДО́РА-ЛА-ВЕ́ЛА (Andorra la Vella),
Андора, горад, сталіца Андоры. 20 тыс.ж. (1990). У Пірэнеях, самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1055 м над узр. м.), размешчана ў даліне р. Валіра. Вытв-сць тытунёвых вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспартны пункт на аўтамагістралі, якая злучае Іспанію і Францыю. Помнік архітэктуры «Дом Далін» (1580) — рэзідэнцыя ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУСЛА́Н»,
Ан-124, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1980-я г. ў КБ А.К.Антонава. Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага па 230 кН. Узлётная маса 405 т, скорасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНТЭ́Й», Ан-22,
транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБсав. авіяканструктара А.К.Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс.км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс.км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К,
транспартны сродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАПРАМЫСЛО́ВЫЯ СУ́ДНЫ,
марскія, рачныя або азёрныя судны для здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяцца траўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя з-ды і вытв.рэфрыжэратары (прымаюць рыбу-сырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамысловасць.