(н. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н., праф. (1972). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). У 1964—74 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1990 у НДІ радыяцыйнай медыцыны, з 1993 кіраўнік Рэсп. цэнтра гемафіліі. Навук. працы па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, праблемах згусальнасці крыві.
Тв.:
Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней. Мн., 1975;
Хронический бронхиг. Мн., 1989 (разам з А.Э.Макарэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ Мікалай Мікалаевіч
(11.6.1917, Бранск, Расія — 7.10.1981),
бел. анколаг. Чл.-кар.АМНСССР (1974), д-рмед.н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). З 1950 на кафедры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. З 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.
Тв.:
Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.);
Применение гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНАВІ́ЦКІ Аляксандр Юльянавіч
(23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1975),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рмед.н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АНБССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.
Тв.:
Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966.