Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАСПАРЫ́Я (ад гетэра... + грэч. spora сяўба, насенне),
разнаспоравасць, утварэнне спор розных памераў у некаторых вышэйшых раслін (напр., у водных папарацей, селагінелавых і інш.). Буйныя споры (мегаспоры, або макраспоры) даюць жаночыя расліны, дробныя (мікраспоры) — мужчынскія. У пакрытанасенных раслін мікраспора (пылок) пры прарастанні дае мужчынскі заростак, мегаспора, якая ўтвараецца ў семязавязі, прарастае ў жаночы заростак — зародкавы мяшок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЗО́Н (франц. saison ад лац. satio сяўба, час сяўбы),
1) пара года, якая вылучаецца па астр., кліматычных, феналагічных прыкметах, працягласцю звычайна ў некалькі месяцаў (гл.Кліматычныя сезоны, Вясна, Лета, Восень, Зіма).
2) Частка года, якая характарызуецца якімі-н. з’явамі прыроды (С. дажджоў) або пастаянна выкарыстоўваецца для якой-н. дзейнасці, пэўных работ (С. тэатральны, С. уборкі ўраджаю), заняткаў або адпачынку (С. палявання, курортны С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРУХО́ВІЧ (Сцяпан Адамавіч) (1.1.1909, в. Губіна Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.4.1989),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод твораў: «Веснавая сяўба» (1947), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» (1958), лірычныя і індустр. пейзажы «Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), партрэт Я.Купалы (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМБІ́ЦКІ (Ібрагім Рафаілавіч) (17.10.1900, Мінск — 1.1.1974),
бел. графік. Скончыў Маскоўскі ін-твыяўл. мастацтва (1938), вучань У.А.Фаворскага. Працаваў у тэхніках ксілаграфіі і каляровай лінагравюры. Сярод твораў выкананыя ў тарцовай гравюры ілюстрацыі да аповесці Я.Коласа «Дрыгва» (1938), серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» (1939—40), «Будынак політэхнічнага інстытута ў Мінску» (1953), «Мінскі жалезабетонны завод» (1958), «Мінскі камвольны камбінат» (1960) і інш. каляровыя лінагравюры «Выган жывёлы на Усход у час вайны», «Веснавая сяўба» (абедзве 1948), «Уборка ўраджаю» (1952). Творы Гембіцкага вылучаюцца ўраўнаважанасцю кампазіцыі, танальным багаццем гравіроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАНАПЕ́ЛЬКА»,
«Канапелькі», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваўся на ігрышчах, парамі і сольна, з характэрнымі падскокамі і вярчэннямі, часта ў суправаджэнні прыпевак. Зафіксаваны М.Нікіфароўскім у канцы 19 ст. ў Віцебскай губ. У 1940-я г. І.Серыкаў у в. Асавец Крычаўскага р-на запісаў варыянт танца, у якім адлюстраваны працэс вырошчвання канапель: сяўба, вырыванне, рассціланне, вязанне снапоў, віццё вяровак і інш. Пад назвай «К.» вядомы таксама гульня і карагод.
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Очерки Витебской Белоруссии. М., 1897. [Т. 5], С. 40.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКО́ЛА,
старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і інш.слав. народаў у гонар апекуна земляробства і нар. заступніка св. Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначалі 2 разы ў год — вясною (9 мая с. ст.) і зімою (6 снежня с. ст.). Да веснавога М. заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.