рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 274 км2. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в.Сунаі Капыльскага р-на. Асн. прыток — р. Вужанка (справа). Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—7 м.