бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзяміжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп.спарт. дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзяміжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). З 1990 ст. трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктар-метадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар.кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РАШ Эдуард Мікалаевіч (н. 17.3.1941, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (стралк.спорт; стральба кулявая). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1968). Засл. трэнер Беларусі (1980). Засл. трэнер СССР (1992). Суддзярэсп. катэгорыі (1978), Усесаюзнай і вышэйшай нац. катэгорыі (1989). Скончыў БПІ (1968). У 1977—91 ст. трэнер зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, ст. трэнер БВО. У 1992—96 гал. трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, з 1996 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па вінтовачных практыкаваннях. У 1991—2003 віцэ-прэзідэнт Бел.стралк. саюза. У складзе зборнай каманды СССР выступаў у 1958—69. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1961, Будапешт; з сусв. рэкордам); сярэбраны прызёр (1959, г. Мілан, Італія). Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, г. Вісбадэн, Германія), бронз. прызёр (1966) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (1965, Бухарэст) у камандным заліку. Чэмпіён II, III і IV Спартакіяд народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962—63, 1967) і камандным (1962, 1965—66, 1968—69) заліках. 12-разовы чэмпіён СССР (1959—67) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету, СССР. Сярод выхаванцаў — прызёр Алімп. гульняў-2000 С.Мартынаў; чэмпіёны свету і Еўропы А.Кліменка, Г.Няхаеў; чэмпіёны СССР М.Супрановіч, Т.Чэрнікава.