Я́РАШ Эдуард Мікалаевіч (н. 17.3.1941, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (стралк. спорт; стральба кулявая). Майстар спорту СССР міжнар. кл. (1968). Засл. трэнер Беларусі (1980). Засл. трэнер СССР (1992). Суддзя рэсп. катэгорыі (1978), Усесаюзнай і вышэйшай нац. катэгорыі (1989). Скончыў БПІ (1968). У 1977—91 ст. трэнер зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, ст. трэнер БВО. У 1992—96 гал. трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, з 1996 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па вінтовачных практыкаваннях. У 1991—2003 віцэ-прэзідэнт Бел. стралк. саюза. У складзе зборнай каманды СССР выступаў у 1958—69. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1961, Будапешт; з сусв. рэкордам); сярэбраны прызёр (1959, г. Мілан, Італія). Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, г. Вісбадэн, Германія), бронз. прызёр (1966) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (1965, Бухарэст) у камандным заліку. Чэмпіён II, III і IV Спартакіяд народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962—63, 1967) і камандным (1962, 1965—66, 1968—69) заліках. 12-разовы чэмпіён СССР (1959—67) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету, СССР. Сярод выхаванцаў — прызёр Алімп. гульняў-2000 С.Мартынаў; чэмпіёны свету і Еўропы А.Кліменка, Г.Няхаеў; чэмпіёны СССР М.Супрановіч, Т.Чэрнікава.
А.А.Дубовік.
т. 18, кн. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)