Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Струменная схема кіравання 3/289
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пнеўмоніка, гл.Струменная тэхніка
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМО́НІКА, струменная пнеўмааўтаматыка,
галіна пнеўмааўтаматыкі, звязаная з вывучэннем, распрацоўкай і выкарыстаннем пнеўматычных прыстасаванняў. У іх перадача, пераўтварэнне і выяўленне інфармацыі заснавана на ўзаемадзеянні паветр.струмянёў струменяў*, змене скорасці паветр. плыней і інш. аэрадынамічных эфектах. На прынцыпах П. створаны пераўтваральнікі т-ры, скорасці, паскарэння, вымяральнікі лінейных памераў дэталей і вырабаў і інш. Выкарыстоўваецца для аўтам. кіравання станкамі, аўтам. лініямі, паравымі катламі, турбінамі, выбуха- і пажаранебяспечнай вытв-сцю, у выліч. і мед. тэхніцы (апараты штучнага кровазвароту і дыхання) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЖЭ́КТАР (франц. injecteur ад лац. injicio укідваю),
1) струменная помпа для напампоўвання вадкасці або газу ў рэзервуары і пасудзіны, дзе створаны павышаны ціск.
Найб. пашыраны І. для падачы сілкавальнай вады ў паравыя катлы (невял. кацельных установак і інш.), парагенератары. У такіх І. струмень пары, які набывае ў паравым конусе вял скорасць, засмоктвае ваду і нагнятае яе ў рэзервуар. Помпы, якія адсмоктваюць газ, пару або вадкасць, наз. эжэктарамі.
2) Дапаможны (звычайна лінейны) паскаральнік зараджаных часціц для ўводу іх у больш магутны (асноўны) паскаральнік. Энергія, якая надаецца часціцам y І., павінна перавышаць мінімальную, неабходную для пачатку работы.асн. паскаральніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЭЛЕВА́ТАР (ад гідра... + элеватар),
струменная помпа для перамяшчэння па трубаправодзе вадкасцей і гідрасумесей. Выкарыстоўваецца для транспартавання матэрыялаў на невял. (да некалькіх соцень метраў) адлегласці, пры гідрамеханізацыі горных і земляных работ, для выдалення шламаў на абагачальных фабрыках, шлаку і попелу на электрастанцыях і ў кацельных і інш.
Дзеянне гідраэлеватара заснавана на прынцыпе перадачы энергіі аднаго патоку другому. Напорная вада з вял. скорасцю выцякае з насадкі ў камеру змешвання, дзе ствараецца разрэджванне і адбываецца ўсмоктванне матэрыялу. Утвораная гідрасумесь (пульпа) паступае ў дыфузар, які стварае напор і забяспечвае далейшае перамяшчэнне сумесі па трубаправодах. Гідраэлеватары простыя па канструкцыі і надзейныя ў рабоце, але маюць невял. ккдз (да 30%).