Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ННЫ РА́ДЫУС,
характарыстыка адлегласцей паміж ядрамі катыёнаў і аніёнаў у іонных крышталях. Эксперыментальныя метады, напр., рэнтгенаўскі структурны аналіз і мікрахвалевая спектраскапія, прыкладна аднолькава ацэньваюць між’ядзерныя адлегласці, але значэнні І.р. для індывід. іонаў істотна адрозніваюцца. Шырока выкарыстоўваюцца ў крышталяхіміі і геахіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТАМІЯЗІ́Н,
комплексны бялок; асн.структурны кампанент мышачнай тканкі і інш. скарачальных утварэнняў, які экстрагуецца з іх канцэнтраванымі салявымі растворамі. Складаецца з актыну і міязіну, аб’яднаных адпаведна ў тонкія і тоўстыя філаменты. Фізіка-біяхім. ператварэнні актаміязіну і суадносныя перамяшчэнні філаментаў ляжаць у аснове скарачэння мышцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНГАЗІ́Н,
вышэйшы аліфатычны ненасычаны амінаспірт; асн.структурны кампанент сфінгаліпідаў. Мае больш за 60 аналагаў і гамолагаў, якія адрозніваюцца колькасцю гідраксільных груп, ступенню ненасычанасці, даўж. вуглевадароднага ланцуга, яго разгалінаванасцю. N-ацыльныя вытворныя С. (цэраміды) — важныя прамежкавыя злучэнні ў біясінтэзе сфінгаліпідаў. Ажыццёўлены хім. сінтэз С. і некат. яго аналагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІДАЗО́Л, 1,3-дыазол,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).