Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНЬКО́-ПАЧЫКО́ЎСКАЯ (Софія Сымонаўна) (сак. 1892, в. Ласокіна Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 7.7.1977),
бел.нар. спявачка і казачніца. Песні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся нар. фантазіяй, адухоўленасцю, трапнасцю і дасціпнасцю нар. слова. У аснове яе рэпертуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні. Ад яе запісана каля 400 твораў бел. фальклору (запісаў сын Уладзімір). Некаторыя песні. З.-П. увайшлі ў рэпертуар Маладзечанскага нар. ансамбля «Спадчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАВА (Софія Фадзееўна) (23.5.1924, в. Заазер’е Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 12.3.2000),
бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1974). Скончыла БДУ (1949). У 1949—89 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (у 1952—67 і 1975—86 заг. лабараторыі). Навук. працы па сінтэзе і даследаванні ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатыкаў і антыстатычных лакаў, распрацоўцы новых поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў.
Тв.:
Циклогекса-1,3-диен и продукты на его основе. Мн., 1980 (разам з Б.В.Ерафеевым, В.Д.Юрынай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКАЯ (Софія) (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. —22.2.1918),
бел. фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Вывучала матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў («Адзін з многіх», 1908; «1863 год на Міншчыне», 1917) і кн. «З успамінаў выгнанца» (1911). Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры фальклору. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр. сям’ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЭ́Н (Loren; сапр.Шыкалоне; Scicolone) Софія
(н. 20.9.1934, Рым),
італьянская кінаактрыса. У кіно з 1949. Выканала драм. і трагікамічныя ролі жанчын з народа, неапалітанак і рымлянак у фільмах рэж.В. Дэ Сікі: «Золата Неапаля» (1954), «Чачара» (1960, прэмія Оскар), «Учора, сёння, заўтра» (1963), «Шлюб па-італьянску» (1964), «Сланечнікі» (1969), «Паездка» (1974). Здымалася ў фільмах галівудскіх рэжысёраў («Гордасць і пачуццё», «Каханне пад вязамі», «Чорная архідэя», усе 1958; «Ключ», 1959, і інш.), меладрамах, прыгодніцкіх і інш. («Субота, нядзеля, панядзелак», 1990; «Прэт-а-партэ», 1995) кінастужках. Прэміі Міжнар. кінафестываляў у Венецыі (1958), Канах (1961), Маскве (1965), Сан-Себасцьяне (1974). Спец. прэмія Оскар (1990). Аўтар успамінаў (1979).
расійскі матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка, першая ў свеце жанчына-прафесар. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1889). Паходзіць з бел. шляхецкага роду. Вучылася ў Гайдэльбергскім (1869) і Берлінскім (1870) ун-тах. Д-р філасофіі Гётынгенскага, з 1884 праф. Стакгольмскага ун-таў. Навук. працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і нябеснай механіцы. Значны ўклад яе ў тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, адкрыла трэці класічны выпадак вырашальнасці задачы аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомага пункта, даследавала задачу Лапласа пра раўнавагу кольцаў Сатурна. У літ. творах імкнулася даць матэм. абгрунтаванне паводзін людзей. Прэміі Парыжскай АН 1888, Шведскай АН 1889.
Тв.:
Научные работы. М., 1948;
Воспоминания и письма. М., 1961.
Літ.:
Полубаринова-Кочина П.Я. С.В.Ковалевская. Ее жизнь и деятельность. М., 1955.