Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАХІКА́ВА,
горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хакайда. 364 тыс.ж. (1985). Цэнтр развітога с.-г. раёна. Лясная, цэлюлозна-папяровая, хім., дрэваапр., харч.прам-сць; с.-г. машынабудаванне. Нац. парк Дайсецудзан («Вялікая снежная гара»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ДСКАЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адна з абласцей Неарктычнага падцарства. Займае паўн. частку амер. мацерыка; паўд. мяжа пралягае па 50°паўн. ш. Уключае 3 падвобласці: Аляскінская, Грэнландская і Лабрадорская. Асн. ландшафтныя зоны — тундра і тайга.
Флора тундры падобна на еўразійскую. Звычайныя прадстаўнікі — асаковыя, імхі, карлікавая вярба, лішайнікі, падвеі, палярная бярозка (ернік). Тайга пры агульным падабенстве да еўразійскай адрозніваецца вял. прымессю лісцевых парод і па відавой разнастайнасці пераўзыходзіць тайгу Еўразіі. Вял. колькасць відаў піхтаў, хвоі, елак, многія з іх эндэмічныя. Тыповыя эндэмікі — мамантавае дрэва і секвоя. Фауна падобная да палеарктычнай, але ў напрамку па Пд падабенства змяншаецца. З эндэмікаў вызначаюцца аўцабык, бізон лясны, каза снежная, 2 віды лемінгаў, мыш лемінгавая. скунс, сурок сівы, янот-паласкун, валасянка амерыканская, казарка канадская, 2 віды калібры, сойка блакітная, ласосеакунь, чукучан. Тыповыя прадстаўнікі фауны — алень паўночны (карыбу), андатра, бабёр канадскі, баран снежны, мядзведзі (барыбал. белы, грызлі), сурок лясны, суслік даўгахвосты (арктычны), курапаткі белая і тундравая, сава палярная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ (Аляксандр Захаравіч) (25.12.1900, с.Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЫ́ЦКІ (Эдуард Барысавіч) (н. 9.2.1946, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Расія),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас А.Багатырова). У 1973—82 загадваў муз. часткай Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. Працуе пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраецца на класічныя традыцыі), масавай і эстр. песні, тэатр. і кінамузыкі. Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімф.арк.; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага арк.; Капрычыо для фп. з камерным арк. (1978), сюіта на тэмы бел.нар. песень для нар.арк. (1976); камерна-інстр. музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАБА́ТА (Ясунары) (11.6.1899, г. Осака, Японія — 16.4.1972),
японскі пісьменнік. Чл.Яп.АМ (1954). Скончыў Такійскі ун-т (1924). Друкаваўся з 1921. У пач. 1920-х г. прымыкаў да мадэрнісцкай групы неасенсуалістаў. Першая аповесць «Танцоўшчыца з Ідзу» (1925, экранізацыя 1935) прасякнута гуманізмам. На асаблівасць яго маст. стылю паўплывала эстэтыка дзэн, якая адвяргае ўскладненае ўспрыманне свету і сцвярджае прынцып натуральнасці, адназначнасці (лірычныя аповесці «Вясёлыя дзяўчаты Асакуса», 1929, «Снежная краіна», 1937). У аснове аповесці «Тысячакрылы журавель» (1951) — стараж. чайная цырымонія, узведзеная да ўзроўню сапр. мастацтва. Аўтар раманаў «Стогн гары» (1954), «Старая сталіца» (1961). Нобелеўская прэмія 1968.