Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЖБЕ, Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар.
славенскіпаліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Люблянскі ун-т. З 1958 у федэрацыі камуністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза моладзі Славеніі (СМС), у 1968—69 старшыня ЦК СМС. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза камуністаў Славеніі. З крас. 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай дзяржавай). З снеж. 1992 прэзідэнт Славеніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЗЛАЙ ((Bezlaj) Францэ) (19.9.1910, г. Ліція, Славенія — 24.4.1993),
славенскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1939), акад. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1964). Вучыўся ў Люблінскім і Пражскім ун-тах. Праф. Люблянскага ун-та (з 1958). Аўтар манаграфіі-слоўніка «Славенская гідранімія» (т. 1—2, 1956—61), манаграфіі «Эсэ пра славенскую мову» (1967), «Этымалагічнага слоўніка славенскай мовы» (т. 1—2, 1976—82), артыкулаў пра балта-слав. моўныя сувязі. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1969 прачытаў у БДУ цыкл лекцый па пытаннях слав. этымалогіі і анамастыкі, акцэнтуючы ўвагу на бел.-славенскіх моўных паралелях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМА́Ч ((Kosmać) Цырыл) (28.9.1910, г. Слап, Славенія — 28.1.1980),
славенскі пісьменнік. З 1938 жыў у Францыі, Англіі, з 1944 у Югаславіі. Удзельнік антыфаш. супраціўлення. Дэбютаваў аповесцю «Дзяк Марцін» (1933). Аўтар раманаў «Вясновы дзень» (1953; аўтабіягр.), «Балада пра трубу і воблака» (1956—57), аповесці «Тантандруй» (1959). Майстар псіхал. навелы: зб-кі «Шчасце і хлеб» (1946), «З маёй даліны» (1958). Для твораў К. характэрна нац.-грамадская і сац. праблематыка, спалучэнне лірызму і сатыры, рэаліст. сімволікі з фалькл. матывамі, пазней — з авангардысцкімі прыёмамі.
славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў АМ і ў майстэрні О.Вагнера. З 1911 выкладаў у маст.-прамысл. школе, АМ у Празе, з 1920 ва ун-це ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая б-ка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), пл. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
славенскі філолаг-славіст. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Вучань і супрацоўнік чэш. філолага І.Добраўскага. Хавальнік, з 1844 дырэктар Венскай прыдворнай б-кі. Аўтар граматыкі славенскай мовы (1808; на ням. мове, з дадаткам крытычнага агляду славенскай л-ры). Даследаваў стараж.слав. помнікі, выдаў глагалічны помнік стараслав. мовы «Клоцаў зборнік» (1836) з каментарыем, слоўнікам і сціслай граматыкай стараслав. мовы. Артыкулы К. сабраны Ф.Міклашычам у зб. «Невялікія артыкулы Варфаламея Копітара лінгвістычнага, этнаграфічнага і прававога зместу» (1857). Сярод вучняў К. сербскі філолаг В.Караджыч.
Тв.:
Рус.пер. — Новые письма Добровского, Копитара и других юго-западных славян. СПб., 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМА́Ч ((Kosmač) Цырыл) (28.9.1910, г. Слап, Славенія — 28.1.1980),
славенскі пісьменнік. З 1938 жыў у Францыі, Англіі, з 1944 у Югаславіі. Удзельнік антыфаш. супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Дэбютаваў аповесцю «Дзяк Марцін» (1933). Аўтар раманаў «Вясновы дзень» (1953; аўтабіягр.), «Балада пра трубу і воблака» (1956—57), аповесці «Тантандруй» (1959). Майстар псіхал. навелы: зб-кі «Шчасце і хлеб» (1946), «З маёй даліны» (1958). Для твораў К. характэрна нац.-грамадская і сац. праблематыка, спалучэнне лірызму і сатыры, рэаліст. сімволікі з фалькл. матывамі, пазней — з авангардысцкімі прыёмамі.
славенскі пісьменнік. Правадз.чл. Славенскай АН і мастацтваў (1953). Друкаваўся з 1930. Аповесцям і раманам («Парабкі», 1932; «Прадмесце», 1933; «Вось жыцця», 1935; «Залессе абуджаецца», 1936; «Да апошніх межаў», 1940; і інш.) уласціва глыбіня сац.-псіхал. аналізу. Барацьба народаў Югаславіі супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэма зб.апавяд. «Нацюрморты і пейзажы» (1945), тэтралогіі «За светлымі даляглядамі» (1960—63). Аўтар трылогіі «Аповесці аб уладзе» (1950—56), раманаў-успамінаў «Маладосць на балоце» (1962), «Радня мне расказвала» (1975). На бел. мову апавяданне «Дзеці, чые вы?» пераклала Г.Шаранговіч.