СЕЛІМА́Н ((Selimand) Франсуа) (? — 1800),
французскі майстар-ткач залататканых паясоў. Запрошаны А.Тызенгаўзам з Ліёна на Гродзенскую персіярню ў 1774, якой кіраваў да 1778, на гэты час прыпадае росквіт персіярні. Стварыў новы тып пояса, дзе, не парушаючы велічыні, падзелу і арнаментальнай структуры слуцкага пояса, удала спалучыў традыц. ўсх. арнамент і ўзоры франц. арнаменту 18 ст. Паясы С. адметныя гарманічнасцю кампазіцыі, лёгкасцю малюнка, вытанчанасцю каларыту. Працаваў таксама ў Кабылцы пад Варшавай (да 1787), з 1794 у Корцу на Валыні ў кн. Чартарыйскіх. На многіх паясах работы С. ёсць метка «F.S.».
Дз.С.Трызна.
т. 14, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Селіман Ф. 9/471—472; 12/606
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)