возера ў Арменіі, адно з найбуйнейшых на Каўказе. Размешчана на Армянскім нагор’і на выш. 1900 м. Пл. 1240 км², сярэдняя глыб. 28,5 м, найб. 83 м. Займае цэнтр.ч. міжгорнай упадзіны, абкружанай горнымі хрыбтамі. Двума мысамі возера падзяляецца на Малы С. і Вялікі С., злучаных пралівам (шыр. да 8 км). У возера ўпадае 28 невял. рэк, выцякае р. Раздан. Былы в-аўСеван з-за спуску часткі вады ў сувязі с з буд-вам на р. Раздан ГЭС злучыўся з сушай. З мэтай павелічэння водных рэсурсаў С. і Севана-Разданскага каскада ГЭС пабудаваны падземны тунэль Арпа—Севан (даўж. 49 км) для перакідвання вод р. Арпа. Замярзае С. толькі ў самыя халодныя зімы. Рыбалоўства. Возера ў складзе аднайм.нац. парку. На беразе С. — г.Севан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВА́Н,
горад у Арменіі, на беразе воз.Севан. Каля 30 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. З-ды: эл.-выканаўчых механізмаў, эл.-шклоізаляцыі, тытунёва-ферментацыйны і інш.ГЭС. Горнакліматычны курорт. Філіял Ерэванскага бат. сада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВА́Н,
прыродны нац. парк у Арменіі, на ўзбярэжжы воз.Севан. Пл. 150,1 тыс.га. Засн. ў 1978 для аховы і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў басейна возера, горна-лясных комплексаў Армянскага нагор’я, помнікаў культуры (арх. комплекс Севанскага манастыра, 4 ст.). Сустракаюцца буйн. капытныя жывёлы, драпежнікі, шмат вадаплаўных птушак, эндэмічна севанская стронга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШЫНДЖАГЯ́Н (Геворк Захаравіч) (28.9.1857, г. Сігнахі, Грузія — 4.10.1925),
армянскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1879—83) у М.К.Клота.Зазнаў уплыў А.І.Куінджы. Працаваў у Тыфлісе. Лепшыя пейзажы прасякнуты эпічным адчуваннем прыроды, па-майстэрску перадаюць эфекты асвятлення («Бярозавы гай», 1883, «Севан у пахмурны дзень» (1897), «Возера Севан у летні дзень», 1903, «Арарат», 1912, «Севан у месячную ноч», 1914).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮРДЖА́Н (Габрыэл Мікаэлавіч) (24.4.1892, г. Артвін, Турцыя — 1987),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1945). Скончыў Пензенскія вышэйшыя маст.-пед. майстэрні (1920). З 1922 у Арменіі. Выкладаў у Ерэванскім маст. ін-це (1945—58). Пераважна пейзажыст: «Шыракскі канал» (1926), «Севан. Зангбуд» (1936), «Ерэван у дні Айчыннай вайны» (1942), «Збор бавоўны» (1949), «Руіны сярэдневяковай крэпасці Севан» (1958), «Жніво ў калгасе. Арменія» (1969) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз.Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́Т IIЖалезны
(?—928),
армянскі цар [914—928]. З дынастыі Багратыдаў. Вёў упартую барацьбу супраць арабаў, якія спрабавалі ліквідаваць незалежнасць Арменіі, за што і празваны Жалезным. У 921 разбіў араб. армію на беразе воз.Севан і вызваліў ад арабаў б.ч. Арменіі. У 922 халіф вымушаны быў прызнаць Ашота II уладаром Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНІЯЦЯ́Н (сапр.Буніятаў) Мікалай Гаўрылавіч
(5.9.1878, па інш. крыніцах 7.9.1884, Тбілісі — 13.12.1943),
армянскі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1914). Да 1924 працаваў у Маскве. У 1924—38 гал. архітэктар Ерэвана. Кіраваў рэканструкцыяй горада (ген. план 1924). Сярод работ: гасцініцы «Ерэван» (1926) і «Севан» (1939), сельгасбанк (1930), жылы комплекс у цэнтры горада (2-я пал. 1930-х г.) і інш. Даследчык стараарм. архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЗНІ́,
кліматабальнеалагічны курорт у Арменіі. У цясніне р. Раздан на выш 1300 м, паблізу Ерэвана. Засн. ў 1925. Клімат умерана цёплы з гарачым летам і цёплай восенню. Субтэрмальныя мінер. воды, прыдатныя на ванны, арашэнні, кішэчныя прамыванні, піццё. Санаторыі спецылізаваныя на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама спадарожных хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, гінекалагічнай сферы. Завод па разліву мінер. вады «Арзні». Паблізу арх. комплексы Эчміядзіна, Гегарда, крэпасці Гарні, воз.Севан.