Свіна (р.) 2/367; 3/163; 4/419; 7/562; 9/442, 443
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСО́СНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна (цячэ праз возера), за 45 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пераважна пад хмызняком.
т. 9, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛНЫРА, Болнара,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 40 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 2,7 км², даўж. 2,1 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 64,6 км².
Схілы катлавіны амаль не выражаны, берагі нізкія, забалочаныя, парослыя лесам. Дно плоскае, глеістае. Расліннасць утварае паласу шыр. да 150 м. Вакол возера паласа балот шыр. да 3 км. Праз возера працякае р. Дражбітка, сцёк па канаве ў р. Свіна.
т. 3, с. 209
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́НАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 48 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 520 м, найб. глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 13,4 км2. Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад лесам, на З і Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй дно глеістае. Зарастае слаба. На Пд выцякае ручай у воз. Грыбна.
т. 7, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я ВО́СМАТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,58 км2, даўж. каля 1,9 км, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі каля 5,6 км. Пл. вадазбору 13,8 км2. Схілы катлавіны выш. 2—3 м (на У да 7 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе шыр. 5—10 м, на Пд да 30 м. Дно пясчанае, месцамі ілістае. Злучана пратокай з воз. Вялікая Восмата.
т. 10, с. 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СВІНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,06 км2, даўж. каля 2,9 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 12,9 км2. Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і 3 нізкія, пясчаныя. Дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Злучана пратокай з воз. Вялікае Свіно.
т. 10, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́БНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 46 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,8 км², даўж. 1,83 км, найб. шыр. 700 м, найб. Глыб. 1,2 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 19,6 км².
Схілы катлавіны выш. 4—5 м (на Пн да 11 м), параслі лесам і хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя, на Пн пясчаныя. Пойма шыр. да 200 м, забалочаная, тарфяністая. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Упадае ручай з воз. Званае, выцякае ручай у воз. Клетнае.
т. 5, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,48 км², даўж. 2,65 км, найб. шыр. 810 м, найб. глыб. 10,2 м, даўж. берагавой лініі 7,5 км. Пл. вадазбору 3,2 км². Схілы катлавіны выш. 11—17 м, стромкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, на Пн сплавінныя. Дно да глыб. 5 м выслана пяском, да 6—7 м глеем, глыбей — сапрапелем. У паўн. ч. востраў пл. 0,1 га і пясчаная водмель глыб. 0,1 м. Расце палушнік азёрны, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Злучана пратокай з воз. Гваздок.
т. 4, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ СВІНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 3,44 км², даўж. 4,12 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. глыб. 9,8 м, даўж. берагавой лініі каля 13,5 км. Пл. вадазбору 180 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на З і ПдЗ да 15 м). Берагі нізкія, параслі водна-балотнай расліннасцю. Дно пясчанае, глыбей за 1,5—3 м выслана глеямі. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 220 м. У возера ўпадае р. Чарнец і 4 ручаі, выцякае р. Асмоціца; злучана пратокай з воз. Малое Свіно.
т. 4, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)