СВЯРДЛО́ВА Роза Міронаўна (н. 25.10.1908, г. Віцебск),

бел. і расійская кінаактрыса. Засл. арт. Беларусі (1935). Скончыла кінааддзяленне Ленінградскага тэатр. тэхнікума (1930, майстэрня Я.​Чарвякова). З 1927 здымалася ў кіно. Выканаўца лірыка-драм. роляў. Створаным вобразам уласціва спалучэнне жыццёвай верагоднасці з героіка-рамант. афарбоўкай характару гераінь. Знялася ў бел. фільмах: «Да заўтра» (1929), «Баям насустрач» (1932), «Залатыя агні» (1934), «Новая радзіма», «Шлях карабля» (абодва 1935), «Дачка Радзімы» (1937). Найб. значныя ролі ў маст. стужках на «Ленфільме»: «Дзяўчына з далёкай ракі» (1928), «Цана чалавека» (1929), «Каўказскі палоннік» (1930), «Кроў зямлі» (1931), «Адчайны батальён» (1933), «Нявеста» (1957).

В.​А.​Мядзведзева.

т. 14, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Свярдлова Р. М. 9/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Камуністычны інстытут імя Я. М. Свярдлова 4/428

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вышэйшы камуністычны сельскагаспадарчы універсітэт імя Я. М. Свярдлова 5/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рабоча-сялянскі камуністычны універсітэт імя Я. М. Свярдлова 5/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УС Максім Філімонавіч (?, в. Грабінка Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — студз. 1920),

адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў час яе акупацыі герм. і польск. войскамі. Вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (1919). У 1-ю сусв. вайну на фронце, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. У час ням. акупацыі 1918 чл. Рудабельскага падраённага к-та РКП(б). У 1919 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. атрада (гл. ў арт. Рудабельская «рэспубліка»). Схоплены польск. акупантамі і закатаваны.

М.​С.​Сташкевіч.

т. 16, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЦУ́НСКІ Віктар Карнельевіч (1.2.1893, Масква — 13.10.1966),

расійскі гісторык. Д-р гіст. н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1915) і гісторыка-філал. ф-т Маскоўскага ун-та (1916). З 1921 выкладаў у Камуніст. унце імя Свярдлова, маскоўскіх горным і гісторыка-архіўным ін-тах. З 1946 у Ін-це гісторыі АН СССР. Асн. працы па праблемах генезісу капіталізму ў Расіі, агр. гісторыі, гіст. геаграфіі і дэмаграфіі.

Тв.:

Социально-экономическая история России XVIII—XIX вв.: Избр. труды. М., 1973.

т. 18, кн. 1, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЗНЯСЕ́НСКІ Мікалай Аляксеевіч (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950),

савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял. Айч. вайну чл. Дзярж. к-та абароны. Чл. ЦК КПСС з 1939. Чл. Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканоміка СССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв. Ленінградскай справе.

т. 3, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́ДЗІН Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 16.9.1928, пас. імя Свярдлова Камешкаўскага р-на Уладзіміраўскай вобл., Расія),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Іванаўскі пед. ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1978 у Мазырскім пед. ун-це. Навук. працы па рашэнні цэнтр. лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых, мадэліраванні выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.

Тв.:

О предельных распределениях сумм зависимых случайных величин с неограниченными дисперсиями // Докл. АН БССР. 1984. Т. 28, № 6;

Сходимость распределений сумм случайных величин. Мн., 1990;

О необходимых условиях сходимости распределений сумм зависимых случайных векторов // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2003. № 1.

М.М.Юдзін.

т. 18, кн. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬШЭ́ЎСКІ Анатоль Адамавіч (парт. псеўд. Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937),

дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл. ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

У.​А.​Калеснік.

А.А.Альшэўскі.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)