САХНО́ЎСКІ (Васіль Рыгоравіч) (1.3.1886, г. Дарагабуж Смаленскай вобл., Расія — 26.2.1945),
расійскі рэжысёр, тэатразнавец, педагог. Нар. арт. Расіі (1938). Д-р мастацтвазнаўства (1939). Вучыўся на рэжысёрскім ф-це Фрайбургскага ун-та, скончыў Маскоўскі ун-т (1910). З 1912 працаваў у Маскве ў студыі Ф.Камісаржэўскага (з 1914 — тэатр В.Камісаржэўскай), спачатку лектарам, пасля рэжысёрам. У 1921—22 у створаным ім Маскоўскім драм. т-ры паставіў «Набожнасць» П.Мерымэ, «Навальніцу» А.Астроўскага. З 1922 рэжысёр і маст. кіраўнік Т-ра камедыі (б. Т-ра Корша), з 1923 зноў адкрытага Т-ра імя Камісаржэўскай. З 1926 рэжысёр, з 1932 нам. дырэктара, з 1937 заг. маст. часткі, з 1940 намеснік маст. кіраўніка Маскоўскага Маст. акад. т-ра (МХАТ), з 1943 чл. Маст.-рэжысёрскай калегіі. У 1914—20 выкладаў у Нар. ун-це імя А.Шаняўскага, з 1933 узначальваў рэжысёрскі ф-т і кафедру рэжысуры Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Адзін з заснавальнікаў Школы-студыі МХАТ, з 1943 маст. кіраўнік. Удзельнічаў у стварэнні спектакляў «Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага (маст. кіраўнік Неміровіч-Данчанка, 1929), «Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля (маст. кіраўнік К.Станіслаўскі, 1932), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (маст. кіраўнік Неміровіч-Данчанка, 1934), «Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога (з Неміровічам-Данчанкам, 1937), паставіў «Палаўчанскія сады» Л.Лявонава (1939), «Працоўны хлеб» А.Астроўскага (1940).
Тв.:
Письмо К.С.Станиславскому. М., 1917;
Работа режиссера. М.; Л., 1937;
Режиссура и методика ее преподавания. М.; Л., 1939;
Мысли о режиссуре. М.; Л., 1947.
т. 14, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сахноўскі В. Р. 4/232; 9/245; 10/375; 11/374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЙСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ТЭАТРА́ЛЬНАГА МАСТА́ЦТВА,
адна з буйнейшых тэатр. вышэйшых навуч. устаноў Расіі. Засн. ў 1878 у Маскве як муз. школа, з 1883 Муз.-драм. вучылішча пры Маскоўскім філарманічным т-ве. У 1886 стала першай вышэйшай муз.-тэатр. навуч. установай, дзе выкладалі У.Неміровіч-Данчанка, А.Южын, У.Меерхольд і інш.; сярод выпускнікоў — В.Кніпер-Чэхава, І.Масквін, І.Пяўцоў, А.Ляшкоўская, А.Гогалева, Л.Собінаў і інш. З 1935 пасля шэрагу рэарганізацый наз. Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.В.Луначарскага. З 1992 сучасная назва. Рыхтуе акцёраў і рэжысёраў для драм. і муз. т-раў, эстрады і цырка, тэатразнаўцаў, педагогаў-харэографаў, менеджэраў сцэн. мастацтваў і інш. Ф-ты: акцёрскі, рэжысуры, драмы, тэатразнаўчы, прадзюсерскі, балетмайстарскі (уключае каледж), эстрады (уключае ліцэй), муз. т-ра, сцэнаграфіі. Пры акадэміі існуюць навук.-практычны цэнтр па праблемах акцёрскага і рэжысёрскага майстэрства, музеі, вучэбны т-р, выд-ва, б-ка. Сярод выкладчыкаў акадэміі В.Андроўская, М.Ахлопкаў, Р.Баяджыеў, М.Гарчакоў, А.Джывелегаў, Ю.Завадскі, С.Ігнатаў, А.Лабанаў, Л.Лаўроўскі, С.Макульскі, А.Папоў, М.Пятроў, І.Раеўскі, В.Сахноўскі, Ю.Собалеў, І.Судакоў, М.Тарханаў, У.Філіпаў і інш.
т. 13, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)