млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЁТ (Canis latrans),
лугавы воўк, млекакормячае роду ваўкоў сям. сабачых. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы на адкрытых прасторах, жыве ў норах. Адносяць да продкаў сабак (скрыжоўваецца са свойскімі сабакамі).
Даўж. цела каля 90 см, хваста каля 30 см, маса да 13 кг. Поўсць густая, шэра-рыжая, канец хваста чорны. Манагамы. Нараджае 8—10 і больш шчанят. Асн. корм — зайцы, грызуны, падла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЛАНД (Norrland),
пласкагор’е на УСкандынаўскага паўвострава на Пн Швецыі і Фінляндыі. Паніжаецца прыступкамі з З на У (ад Скандынаўскіх гор да Батнічнага зал.) ад 800 да 200 м. Складзена з крышт. парод Балтыйскага шчыта. Характэрны марэнныя грады і інш. формы стараж.-ледавіковага рэльефу, азёры, паўнаводныя парожыстыя рэкі. Расліннае покрыва — таежныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Каскады ГЭС. Здабыча жал. руды (цэнтр — г. Кіруна), руд каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖАНО́К (паўночны) (Vespertilio nilssoni),
млекакормячае сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдкі аселы, часткова вандроўны від. Адзначаны ў Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Самцы жывуць паасобку, самкі — невял. калоніямі.
Даўж. цела да 60 мм. Поўсць доўгая, густая, цёмная, з залацістым бляскам. Крылы доўгія, вузкія. Вушы адносна кароткія і шырокія. Нараджае 2 дзіцяняці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́К (Vulpes corsae),
млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжавата-шэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Peritricha),
падклас прасцейшых класа інфузорый. Жывуць у прэснай і марской вадзе. Найб. тыповыя прадстаўнікі — сувойкі, зоатамніі (Zootamnium).
Сядзячыя, прымацаваныя да субстрату формы. Большасць каланіяльныя (да некалькіх тысяч). Калоніі 2 тыпаў: са скарачальным і нескарачальным сцяблом. Асн. сцябло калоніі і яго першыя разгалінаванні агульныя для калоніі. Ротавы дыск акружаны радамі раснічак. Кормяцца бактэрыямі, некаторыя — паразіты рыб і земнаводных. Размнажэнне палавое (кан’югацыя) і бясполае (дзяленне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХТА́К, марскі заяц (Erignathus barbatus),
воднае млекакормячае сям. сапраўдных цюленяў атр. ластаногіх. Пашыраны ў арктычных раёнах Атл. і Ціхага акіянаў, Ахоцкім моры. Трымаецца пераважна паасобку на мелкаводдзях, восенню ўтварае лежбішчы па 1000 асобін і больш.
Даўж. да 2,7 м, маса да 360 кг. Валасяное покрыва негустое, грубае, бура-шэрае, часам са светлымі плямамі на спіне. Корміцца доннымі беспазваночнымі, рыбай. Размнажаецца вясной на дрэйфуючых ільдах. Нараджае 1 дзіцяня. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСТА́НГ (ад ісп. mustango),
здзічэлы свойскі конь, завезены еўрапейцамі ў Паўн. Амерыку ў 16 ст. Пашыраны ў стэпавай зоне (прэрыі). Жылі вял. табунамі. У 18 ст. М. было каля 4 млн. галоў, цяпер амаль вынішчаны. Выкарыстоўваліся індзейцамі як аб’ект промыслу і з мэтай вывядзення мясц. парод коней (індзейскія поні). У Паўд. Амерыцы здзічэлых коней наз. цымаронамі, у Аўстраліі (завезены ў 18 ст.) — брамбі. Масць разнастайная, як у парод свойскіх коней.