СА́ВВА (Вадзім Аляксандравіч) (н. 13.7.1941, г. Самара, Расія),
бел. фізік.
Д-р фіз.-матэм.н. (1989). Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў тэорыю дынамічных рэжымаў генерацыі светлавых імпульсаў у розных тыпах лазераў, распрацаваў метады селектыўнага ўзбуджэння малекулярных ваганняў магутнымі лазернымі імпульсамі, прапанаваў аналіт. метады даследавання дынамікі шматузроўневых малекулярных сістэм у магутных эл.магн. палях.
Тв.:
Аналитический метод в динамике квантовых многоуровневых систем — моделей многофотонного возбуждения молекул инфракрасным лазерным излучением (у сааўт.) // Современная оптика и лазерная физика. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́Н (Андрэй Міхайлавіч) (30.10.1932, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл. — 18.1.1997),
бел. фізік, пачынальнік тэарэт. даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі. Д-р фіз.матэм. н. (1972), праф. (1977). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1973—96 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Распрацаваў тэарэт. метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання выпрамянення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Нестационарная генерация // Методы расчета оптических квантовых генераторов. Мн., 1968. Т. 2;
Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з Л.А.Катомцавай, Н.А.Лойка).