Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́СТА
(Augusta),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Джорджыя, порт на р.Савана. Засн. ў 1735. 397 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990), частка прыгарадаў у штаце Паўд. Караліна. Вузел чыгунак і аўтадарог. Хімічная (у т. л.вытв-сцьмінер. угнаенняў, лякарстваў), сталеліцейная, цэлюлозна-папяровая, тэкст., шкларобная, харч.прам-сць. Вытв-сць кантрольна-вымяральных прылад і мед. інструментаў, вогнетрывалай цэглы. У прыгараднай зоне атамны камбінат «Савана-Рывер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АТЛАНТЫ́ЧНАЯ МАГІСТРА́ЛЬ»,
1) мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Бостан—Філадэльфія—Вашынгтон—Савана—Маямі, якая злучае ПнУ ЗША з узбярэжжам Мексіканскага зал. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс.км.
2) Мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Мантэвідэо (Уругвай) — Курытыба — Сан-Паўлу — Рыо-дэ-Жанейра — Салвадор — Рэсіфі (Бразілія), якая злучае Уругвай з паўд. і ўсх. штатамі Бразіліі. Агульная працягласць 3,6 тыс.км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́РДЖЫЯ
(Georgia),
штат на ПдУ ЗША. Пл. 150 тыс.км2. Нас. 6917 тыс.чал. (1993), больш як 1/4 — негры. Гар. насельніцтва каля 70%. Адм. ц. і буйнейшы горад Атланта. Большая ч.тэр. занята нізіннай прыморскай раўнінай. На Пн і ПнЗ адгор’і Апалачаў. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя т-растудз. 6—12 °C, ліп. 24—28 °C. Ападкаў 1300—1600 мм за год. Рэкі мнагаводныя, у нізоўях суднаходныя, найб. — Савана Шыракалістыя (дуб, бук) і хваёвыя лясы займаюць 67% тэр. Індустрыяльна-агр. штат. Прам-сць: тэкст., харч., лесанарыхтоўчая, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, маш.-буд., хім., швейная; буйныя авіяц. і аўтазборачныя прадпрыемствы. Гал. цэнтры Атланта, Агаста, Калумбус, Савана. Здабыча кааліну і буд. матэрыялаў. ГЭС на горных рэках. Марское рыбалоўства. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля, асабліва птушкагадоўля і вырошчванне куранят-бройлераў. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу і свіней. Гал.с.-г. культуры: арахіс, бавоўна, кукуруза, тытунь, сеяныя травы, соя. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Гал. порт Савана. Каля Атланты міжнар. аэрапорт. Турызм.
Найбольш стараж.мясц. насельніцтва — індзейцы. У 1733 з’явіліся першыя перасяленцы з Англіі; з 1754 яе калонія (наз. па імю караля Георга II). У выніку вайны за незалежнасць ў Паўночнай Амерыцы 1775—83 Дж. стала адным з першых штатаў-заснавальнікаў ЗША У 18—19 ст. існавала плантацыйная гаспадарка, заснаваная на працы рабоў-неграў (вырошчвалі бавоўнік). У 1832—36 індзейцы выселены на 3. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65эканам. цэнтр (разам з Атлантай) мяцежных паўд. штатаў. У 1866—68 мясц.тэрарыст. арг-цыі ку-клукс-клана сарвалі Рэканструкцыю Поўдня 1865—77 у штаце. У 1870 паўторна прынята ў склад ЗША У канцы 19 ст. актывізавалася індустрыялізацыя. У 1950—60-я г. скасаваны закон аб паліт. дыскрымінацыі і расавай сегрэгацыі неграў.