Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ЮВЭ́Й (19.3.1858, пав. Наньхай, прав. Гуандун, Кітай — 31.3.1927),
кітайскі паліт. дзеяч і сац. філосаф. Апіраўся на ідэі канфуцыянства, але імкнуўся да мадэрнізацыі краіны і ўвядзення канстытуцыйнай манархіі. У 1898 заснаваў партыю рэформ Баахагой (Саюз абароны дзяржавы). Падтрыманы маладой кіт. інтэлігенцыяй і імператарам Гуансюем, у час «ста дзён рэформ» 1898 адм. шляхам праз выданне ўказаў ад імя імператара зрабіў спробу рэалізаваць праграму рэформ (удасканаленне дзярж. апарата, сістэмы асветы, рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы і інш.). Пасля задушэння рэфарматарскага руху імператрыцай Цысі эмігрыраваў. Як прыхільнік манархіі выступаў супраць рэвалюцыі 1911—13. Аўтар трактата «Кніга аб Вялікім Яднанні» (1887), у якім даў утапічную канцэпцыю будучага свету, дзе, на яго думку, не будзе месца прыватнай уласнасці і сац. няроўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’БРА́ЕН (O’Brien) Джэймс [псеўданім, які ператварыўся ў другое імя, Бронтэр (Bronterre); 6.2.1805, г. Гранард, Вялікабрытанія — 23.12.1864], адзін з лідэраў і ідэолагаў чартызму ў Вялікабрытаніі. У 1830-я г. радыкальны журналіст. Быў рэдактарам шэрагу чартысцкіх выданняў, у сваіх артыкулах імкнуўся даць тэарэт. і гіст. абгрунтаванне чартызму: выкрываў класавыя супярэчнасці капіталіст. грамадства, прапаноўваў рэв. шлях пераўтварэння грамадства на сацыяліст. пачатках. Гал. сродкам дасягнення сац. роўнасці лічыў нацыяналізацыю зямлі, прыватную ўласнасць на сродкі вытв-сці разглядаў як ін-т, сумяшчальны з сацыялізмам. У 1840—41 зняволены. З 1848 прыхільнік мірных рэформ. Заснаваная ім у 1849—50 Нац. ліга рэформ пазней далучылася да Інтэрнацыянала 1-га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНСУ́Р, аль-Мансур Абу Джафар Абдалах ібн Мухамед (707—775), халіф [754—775] з дынастыі Абасідаў. Ажыццявіў у Халіфаце шэраг адм.-фін.рэформ, спрыяў развіццю гандлю і рамяства. У 762 заснаваў г. Багдад, які стаў сталіцай Халіфата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАША́ (тур.),
тытул вышэйшых грамадз. і ваен. саноўнікаў у Асманскай імперыі. Пасля рэформтанзімату (сярэдзіна 19 ст.) — ганаровы тытул генералаў і міністраў. Скасаваны ў 1934. Захоўваўся некаторы час у Егіпце (да 1952) і Іраку (да 1958).
французская каралева, жонка (з 1770) Людовіка XVI. Дачка аўстр. імператара Франца I і Марыі Тэрэзіі. Атрымала добрую адукацыю. Канфліктавала з франц. урадам, выступала супраць бурж.рэформ. У час Франц. рэвалюцыі 1789—99 зняволена ў 1792 разам з мужам, прыгаворана да пакарання смерцю і абезгалоўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЦУХІ́ТА (3.11.1852, г. Кіёта, Японія — 30.7.1912),
імператар Японіі [1867—1912]. У выніку «рэстаўрацыі Мэйдзі» (гл.Мэйдзі ісін) фармальна сканцэнтраваў усю ўладу ў краіне ў сваіх руках. Падтрымліваў правядзенне рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю і еўрапеізацыю Японіі: ліквідацыю феад. княстваў (1871), рэформу адукацыі (1872), стварэнне кабінета міністраў (1885), прыняцце першай канстытуцыі Японіі (1889). У 1910 М. зацвердзіў анексію Карэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДЖЫ́Т СІНГХ (13.11.1780, Будрукхан, або 2.11.1780, г. Гуджранвала, Пакістан — 27.6.1839),
правіцель аб’яднанай дзяржавы сікхаў у Пенджабе ў 1799—1839. У 1799 захапіў г. Лахор, які зрабіў сваёй сталіцай. Да 1810—11 падпарадкаваў б.ч. сікхскіх княстваў і стварыў моцную цэнтралізаваную дзяржаву. Правёў шэраг унутр.рэформ, пры дапамозе франц. саветнікаў сфарміраваў моцную армію на еўрап. ўзор. Ажыццяўляў актыўную экспансіянісцкую палітыку, заваяваў Кашмір і Пешавар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫЯ АСМА́НЫ»,
удзельнікі тайнай паліт. арг-цыі «Таварыства новых асманаў», засн. у 1865 тур. інтэлектуаламі Намык Кемалем, Зія-беем, Алі Суаві і інш. Выступалі за канстытуцыйны лад у Асманскай імперыі і ажыццяўленне рэформ па мадэрнізацыі краіны. Да «Н.а.» быў блізкі Мідхат-паша, які ў 1876 дамогся прыняцця першай тур. канстытуцыі. Пасля фактычнай адмены Абдул-Хамідам II канстытуцыі ў 1878 падвергліся рэпрэсіям. Пераемнікамі «Н.а.» сталі младатуркі.
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Кітая. На пач. 1920-х г. вучыўся і працаваў у Францыі. З 1924 чл. Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырв. арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі. З 1952 неаднаразова займаў пост нам. прэм’ера Дзярж. савета КНР. У 1977—80 нач. Генштаба Народна-вызв. арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтр.ваен. савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). З 1945 чл.ЦККПК, у 1956—66 ген. сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі». Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканам.рэформ, буд-ва сацыялізму з кіт. спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку зах. інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыяліст. ідэалогіі і дзярж. кантролю, што прывяло краіну да эканам. буму. У 1990 пакінуў дзярж. пасады, але захаваў ролю духоўнага лідэра КНР.