Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛЯ,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Масты—Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПнЗ ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Рось. 529 ж., 184 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл найсвяцейшай Дзевы Марыі (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛЕЎСКІ КАСЦЁЛ МАРЫ́І,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в.Рэпля Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 1902 з цэглы, неатынкаваны. Храм 2-вежавы базілікальнага тыпу з прамавугольнай апсідай і 2 сакрысціямі. Цэнтр.ч.гал. фасада завершана ступеньчатым атыкам, падобны атык і над апсідай. Вежы 2-ярусныя (1-ы ярус — чацверыковы, 2-і — 8-гранны, завершаны шатром). У цэнтры фасада — гал. ўваход, вылучаны ступеньчатым франтонам, над уваходам — акно-ружа. Бакавыя фасады маюць стральчатыя аконныя праёмы, паміж імі размешчаны контрфорсы.