РЭЛІ́КВІЯ (ад лац. reliquiae рэшткі, астанкі),
1) у розных рэлігіях асабліва шанаваныя прадметы, якія нібыта належалі багам, прарокам, ці астанкі святых (мошчы). Р. часам прыпісваецца цудадзейная сіла, здольная вылечваць хваробы.
2) Прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае. Напр., Р. ваен.-гіст. (баявыя сцягі, асабістая і калект. зброя, узнагароды, рэчы, дакументы, фотаздымкі і інш.) сведчаць пра ваенна-гіст. падзеі, славутых дзеячаў. Р. сямейныя (дакументы, прадметы, якія належаць сям’і, роду) перадаюцца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне.
т. 14, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЦЬКО́ Іван Цітавіч (20.12.1925, в. Гаць Крупскага р-на Мінскай вобл. — 31.8.1984),
бел. пісьменнік. Вучыўся на Вышэйшых літ. курсах у Маскве (1963). Працаваў у калгасе, з 1958 у раённым друку. Друкаваўся з 1940. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Мой мяч» (1953), «Лепшая сяброўка» (1959), «Першае слова» (1964), апавяданняў «Дзедава рэліквія» (1960), «Дзіма хоча быць героем» (1965), казак «Чужая хатка» (1958), зб. вершаў, баек, мініяцюр «Са свайго пункту гледжання» (1966).
т. 17, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́СА ДЫ КЕЙРУ́Ш (Eça de Queiróz) Жазэ Марыя (25.11.1845, г. Повуа-ды-Варзін, Партугалія — 16.8.1900),
партугальскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік рэаліст. «каімбрскай школы». Скончыў юрыд. ф-т ун-та ў г. Каімбра (1866). У 1872—1900 на дыпламат. рабоце. У раманах «Злачынства падрэ Амару» (1875), «Кузен Базіліу» (1878), «Знатны род Рамірэс» (1897) і інш. жыццё Партугаліі 2-й пал. 19 ст., у іх сац. крытыка, спалучэнне іроніі з элементамі фантастыкі і ўмоўнасці. У рамане «Рэліквія» (1887) праблемы ўзаемаадносін чалавека і рэлігіі. Раман «Перапіска Фрадыке Мендэса» (1900) насычаны аўтабіягр. матывамі.
Тв.:
Рус. пер. — Новеллы. М., 1976;
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1985.
т. 18, кн. 1, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Юрый Якаўлевіч (26.6.1922, С.-Пецярбург — 29.12.1995),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1947. У зб-ках аповесцей і апавяд. для дзяцей «Вершнік, які скача над горадам» (1962), «Рэліквія» (1972), «Багун» (1975), «У чалавека павінен быць сабака» (1977), «Вараб’ёў шыбы не выбіваў» (1979), «Аўтапартрэт» (1984), «Хлопчык з канькамі» (1987) і інш. пошук праўды і змаганне за яе, маральны выбар у складаных умовах. Шэраг твораў на тэму Вял. Айч. вайны сюжэтна звязаны з Беларуссю: аповесць «Зімародак» (1971; аднайм. фільм паст. на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1972), апавяд. «Звон», «Сябар капітана Гастэлы», «Няскончаны бой» і інш. Пісаў п’есы, вершы. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Неприкосновенный запас: Избр. М., 1983.
Літ.:
Фомичева Л. Юрий Яковлев: Очерк творчества. М., 1974.
Ю.В.Бажэнаў.
т. 18, кн. 1, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)