Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́ЦКАЯ (Валянціна Рыгораўна) (н. 24.1.1943, в.Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял. н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в.Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.