Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВІ́ЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл., каля р.Раста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 35 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст.Раста. 542 ж., 198 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАВІ́ЧЫ,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р.Раста, на аўтадарозе Магілёў—Чавусы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г. Чавусы, 20 км ад Магілёва, 1,5 км ад чыг. ст.Раста. 890 ж., 370 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча жал. веку, курганны могільнік радзімічаў (9—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙКА, Вілле,
рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Раста (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 147 км². Пачынаецца за 1,6 км на ПнЗ ад в. Вілейка. Асн. прытокі: Месенка і ручай Галавенчыцы. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная на працягу 13,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДАЎНЯ,
вёска ў Чэрнеўскім с/с Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл., на р.Раста, каля аўтадарогі Дрыбін—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 35 км ад Магілёва. 1331 ж., 498 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́СЦЕ,
вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана на р.Раста ў 1981. Пл. 0,71 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯСНА́, Гразь, Гнойніца,
рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Раста (бас.р. Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пл. 64 км². Пачынаецца за 1,4 км на ПнУ ад в. Халмы, вусце за 1 км на З ад в. Вайнілы. Рэчышча на працягу 9,6 км (ад в. Благавічы да вусця) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІЧЫ,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р.Раста, на аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 50 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы. 504 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НЯ,
рака ў Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 172 км. Пл. вадазбору 4910 км². Пачынаецца каля в. Ланенка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., вусце на ўсх. ускраіне г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. Цячэ пераважна з Пн на Пд па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Асн. прытокі: Галыша, Бася, Раста (справа), Парасіца, Быстрая, Вербаўка, Кашанка (злева). Даліна слабазвілістая, добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. ад 0,4—0,6 км у верхнім цячэнні да 1—2 км у ніжнім. Схілы стромкія, часам абрывістыя, выш. ад 3 да 20 м, значна парэзаны ярамі, асабліва каля гарадоў Горкі і Слаўгарад. Ніжэй вусця р. Бася трапляюцца невял. тэрасы. Пойма роўная, двухбаковая, лугавая, шыр. 0,25—0,5 км, у вусці 0,8—1,2 км (на асобных участках звужаецца да 80 м), ніжэй вусця р. Быстрая пашыраецца да 3,8 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусця р. Пнёўка (15 км) і ад паўд. ускраіны г. Горкі ўніз па цячэнню (4 км), на астатнім працягу звілістае або моцна звілістае, каля г. Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоў. Шыр. ракі 15—20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія і забалочаныя, адкрытыя, выш. 1—1,5 м, на асобных участках да 7 км. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 26,8 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 сут. Веснавое разводдзе доўжыцца каля 50 дзён. Найб. ўзровень разводдзя звычайна ў пач.крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем каля 3 м. Летне-асенняя межань (каля 5 мес) амаль кожны год 2—4 разы за сезон парушаецца дажджавымі паводкамі працягласцю 5—20 сут і выш. 0,5—1,5 м. П. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ гарады: Горкі (пры ўпадзенні р. Парасіца) і Слаўгарад (пры ўпадзенні П. ў р. Сож).