Раваніцкая Слабада (в., Смалявіцкі р-н) 1/216; 11/261 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАВА́НІЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1831—85 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла сукны і трыко. У 1858 размяшчалася ў мураваным і 3 драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, у 1860—2 машыны для ачысткі воўны, 6 часальных, 6 мех. ткацкіх станкоў, 12 ручных, валяльны, 3 ворсавыя. У розны час працавала ад 25 да 150 чал.

т. 13, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВА́НІЦКАЯ ФА́БРЫКА ШАВЕ́ЦКІХ ШПІ́ЛЕК.

Дзейнічала ў 1882—90 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл.). У 1884 мела паравую машыну. У 1890 працавала 56 чал., выраблена 5 тыс. пудоў драўляных гваздоў (шпілек) для абутку.

т. 13, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВА́НІЧЫ,

вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Чэрвень — в. Раваніцкая Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Чэрвень, 85 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Смалявічы. 885 ж., 324 двары (2001). Спірт- і вінзаводы, лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі ў гонар партыз. брыгады імя М.​Шчорса і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Раваніцкі палацава-паркавы комплекс і касцёл св. Антонія (1790). У вёсцы ў 19 ст. дзейнічалі Раваніцкая суконная мануфактура і Раваніцкая фабрыка шавецкіх шпілек.

Т.​І.​Маслоўская.

т. 13, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)