Прыяміна (чыг. ст., в.) 5/430; 8/611; 11/170
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУ́ДАВА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на 3 ад Крупак, 98 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Прыяміна. 442 ж., 153 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 6, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЧЫ́СЦЕ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля р. Сха. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Барысаў, 106 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Прыяміна. 390 ж., 217 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 7, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача (бас. Дняпра). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Барысаў, 112 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Прыяміна. 1922 ж., 928 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Каля вёскі выяўлены селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 10—11 ст. Сярод знаходак на селішчы ляпная і ганчарная кераміка, крамянёвыя загатоўкі для стралы, жал. нож. У кургане з трупапалажэннем знойдзены шкляныя залачоныя і бронзавыя пацеркі, медны бранзалет, жал. нож, у курганах з трупаспаленнем — жал. спражка і фрагмент бронзавага ўпрыгожання.
т. 4, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)