Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́НА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,87 км², даўж. 2,56 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 18,2 м, даўж. берагавой лініі 6,6 км. Пл. вадазбору 14,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 17 м, стромкія (на Пд і Пн 5—8 м), на З разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Ложа ўскладнена ўпадзінамі і мелямі. 2 астравы агульнай пл. 6 га. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, выцякае ручай у воз. Утвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Двор Пліна (в., Ушацкі р-н) 10/521 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАРЫ́Ў»,
мемарыяльны комплекс ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1974 (скульпт. А.Анікейчык, арх. Ю.Градаў, Л.Левін) у гонар прарыву варожай блакады партызанамі 5.5.1944 у ходзе Полацка-Лепельскай бітвы 1944 на месцы баёў паміж вёскамі Новае Сяло, Пліна і Паперына ў Вял.Айч. вайну. Да вяршыні ўзгорка вядзе «калідор» — невял., сціснуты бетоннымі сценамі адрэзак шляху, якім ішлі на штурм партызаны; побач на бетоннай пліце размешчаны бронз. карта-схема абароны 16 партыз. брыгад на 11.4.1944 і інфарм. надпіс. На вяршыні ўзгорка ў разрыве бетоннай глыбы (сімвал разарванага кальца блакады) бронз. 9-метровая фігура партызана, побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву і пасаджана 16 дубоў (сімвал партыз. брыгад). Завяршае кампазіцыю «Апошні прывал» — адлітыя з бронзы карабіны, састаўленыя ў піраміду, і стужка з надпісам: «Яны загінулі у барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй».